Свет11

«Ён мяне падвёў». У апошні дзень візіту ў Брытанію Трамп абмеркаваў са Стармерам ціск на Пуціна

У апошні дзень свайго дзяржаўнага візіту ў Вялікабрытанію прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з прэм’ер-міністрам краіны Кірам Стармерам. Адным з галоўных пытанняў на перамовах было заканчэнне вайны ва Украіне: паводле слоў кіраўніка брытанскага ўрада, яны гаварылі аб узмацненні ціску на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, піша Бі-бі-сі.

Фота: Anna Moneymaker 6767/ Getty Images

У сераду візіт Трампа быў у асноўным прысвечаны цырымоніям у Віндзарскім палацы: сустрэчы з каралём Карлам і дзяржаўнаму банкету. У чацвер кіраўнік Белага дома займаўся пытаннямі сусветнай палітыкі і брытанска-амерыканскіх адносінаў.

«Мы працуем разам, каб спыніць забойствы ва Украіне», — сказаў Стармер на сумеснай прэс-канферэнцыі з Трампам пасля перамоваў.

«У апошнія дні Пуцін паказаў сваё сапраўднае аблічча, здзейсніўшы найбуйнейшыя атакі з пачатку ўварвання. Усё больш крыві праліваецца, усё больш нявінных людзей гіне. Беспрэцэдэнтнае парушэнне паветранай прасторы NATO. Гэта не дзеянні чалавека, які хоча міру», — працягнуў прэм’ер-міністр.

У канцы жніўня і пачатку верасня Расія здзейсніла найбольш масіраваныя ўдары па Украіне з пачатку вайны. Стармер нагадаў, што падчас гэтых абстрэлаў пашкоджаны будынак Кабінета міністраў Украіны, а таксама прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і будынак Брытанскай рады ў Кіеве.

Дык вось мы і абмеркавалі сёння, як мы можам умацаваць абарону, падтрымаць Украіну і рашуча ўзмацніць ціск на Пуціна, каб ён пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое прынясе доўгатэрміновы мір», — рэзюмаваў Стармер.

Трамп у адказ паўтарыў, што завяршыць вайну ва Украіне аказалася значна складанай задачай, чым ён думаў першапачаткова.

«Ён мяне падвёў. Ён сапраўды мяне падвёў», — сказаў прэзідэнт ЗША пра Уладзіміра Пуціна. «Я вельмі расчараваны, што гэты [канфлікт ва Украіне] яшчэ не вырашаны», — дадаў Трамп.

Трамп таксама чарговы раз паўтарыў адзін са сваіх улюбёных тэзісаў пра тое, што калі б ён, а не Джо Байдэн, быў прэзідэнтам ЗША, то вайны не было б.

«Спадзяюся, хутка ў нас будуць добрыя навіны на гэтую тэму», — сказаў Трамп, не растлумачыўшы, што ён мае на ўвазе.

Адказваючы на пытанне пра санкцыі ў дачыненні да Расіі, ні Трамп, ні Стармер не далі канкрэтнага адказу, але абодва лідары выказаліся пра тое, што еўрапейскія краіны павінны як мага менш залежаць ад расійскай энергіі. З пачатку свайго прэзідэнцкага тэрміну Трамп пакуль не ўвёў супраць Расіі ніякіх новых санкцый, хоць неаднаразова абяцаў гэта зрабіць, калі Масква не прадэманструе гатоўнасць да міру.

На гэтым тыдні Трамп накіраваў ліст саюзнікам па НАТА, у якім заявіў, што будзе гатовы да санкцый, калі ўсе члены альянсу, у тым ліку еўрапейскія, спыняць купляць расійскую нафту.

На прэс-канферэнцыі ў Лондане ён паўтарыў гэтую думку. «Я гатовы пайсці на іншыя меры, але не тады, калі людзі, за якіх я змагаюся, купляюць нафту ў Расіі», — заявіў прэзідэнт ЗША журналістам. «Калі цана на нафту знізіцца, усё вельмі проста, Расія пагодзіцца [на ўрэгуляванне ва Украіне]», — сказаў Трамп.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ЕС рэзка скараціў імпарт энерганосьбітаў з Расіі, але дзве дзяржавы Еўрасаюза — Венгрыя і Славакія — працягваюць атрымліваць расійскую нафту. Паводле адкрытых дадзеных, на экспарт нафты ў ЕС прыпадае каля 6% агульнага аб’ёму паставак з Расіі на сусветныя рынкі.

Каментары1

  • Цэ перамога
    19.09.2025
    Европейские страны должны как можно меньше зависить от России... и как можно больше от США.

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць