Здарэнні11

Махляры выманілі ў жыхара Баранавічаў 16 тысяч рублёў і адправілі па дакументы ў Казахстан

Махляры пад выглядам афармлення візы ў ЗША выманілі ў 30‑гадовага жыхара Баранавічаў больш за 16 тысяч рублёў.

Мужчына знайшоў у інтэрнэце сайт, на якім прапаноўваліся хуткія і якасныя паслугі па адкрыцці візы ў ЗША. Яго адміністратары нават падзяліліся кантактамі былых кліентаў, пагаварыўшы з якімі, малады чалавек пачуў захопленыя водгукі пра фірму і паспяхова атрыманыя візы. Жыхар Баранавічаў паверыў у надзейнасць кампаніі і перавёў на ўказаны рахунак належную суму.

«Для канчатковага афармлення дакументаў яму трэба было ляцець у Казахстан. Прыляцеўшы на месца і прыехаўшы па ўказаным адрасе, ён пабачыў закрыты будынак. Тэлефоны, па якіх мужчына раней меў зносіны з кансультантамі і кліентамі, аказаліся недаступныя», — расказалі падрабязнасці ва УУС.

Следчыя завялі крымінальную справу па ч.3 арт.209 (махлярства ў буйным памеры) КК.

Каментары1

  • Еўра
    12.11.2025
    Дык чаго 16 тышч? Баксаў ці рубасаў?

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць