Грамадства55

Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў Беларусі найбліжэйшыя пяць гадоў

Мінпрацы назвала самыя запатрабаваныя спецыяльнасці на пяцігодку.

Фота: LookByMedia

Лічбавізацыя і дэмаграфічныя выклікі фарміруюць новы запыт на рынку працы, піша Мінпрацы. Там спрагназавалі, у якіх сферах і якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваныя ў найбліжэйшую пяцігодку.

1. Апрацоўчая прамысловасць

Хто патрэбны: станочнікі і наладчыкі, слесары-зборшчыкі, электрамеханікі, электраманцёры, вадзіцелі.

Попыт пераходзіць з работнікаў фізічнай працы на кваліфікаваных рабочых, якія ўмеюць абслугоўваць і працаваць на складаным абсталяванні. Пераважна з сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

2. Будаўніцтва

Хто патрэбны: бетоншчыкі, муляры, зваршчыкі, электрамантажнікі.

3. IT

Хто патрэбны: распрацоўшчыкі ПЗ, праграмісты, спецыялісты па вэб-парталах і тэхнічнай падтрымцы.

4. Ахова здароўя

Хто патрэбны: спецыялісты па доглядзе, урачы розных профіляў.

Рост долі пажылых людзей, старэйшых за 75 гадоў, стварае стабільны попыт на спецыялістаў па доглядзе.

5. Рознічны гандаль і грамадскае харчаванне

Хто патрэбны: прадаўцы, касіры, кухары. На гэтыя прафесіі захоўваецца стабільны попыт.

6. Адукацыя

Хто патрэбны: настаўнікі, выхавальнікі.

7. Тэхналагічнае развіццё

Хто патрэбны: інжынеры (тэхналагічных працэсаў, кантролю якасці, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, механікі).

Каментары5

  • Ёсік
    02.12.2025
    123, раней боўталіся аб'явы на кіроўцаў-міліцыянтаў, калідорных у СІЗА, у калоніі. Што зараз, ня ведяю. Гледзячы на блазнаў мусаўскіх, да іх можа далучыцца хто заўгодна, нават, крымінальнікі, якім не западло з мусаўцамі ручкацца.
  • Ці яны асобна?
    02.12.2025
    А дзе мянты?
  • Саламон
    02.12.2025
    Хацелкі ад мінпрацы ня вартыя ўвагі, бо ў іх адсутнічае галоўнае - памер гадзіннага заробку. Рынак працы ў Беларусі моцна скажоны з-за празмернай колькасці эканамічных паразітаў - сілавікоў, ідэялогаў, персаналу стратных дзяржпрадпрыемстваў і разнастайных кантралёраў (што раздзьмувае колькасць backend-у ва ўсёй эканоміцы), а таксама тэхналагічнай адсталасці, абумоўленнай дрэнным бізнэс-кліматам і недахопам прыватных інвестыцый. А першапачатковай нагодай з'яўляецца эканамічна-палітычная мадэль, галоўнай мэтай якой з'яўляецца абарона ўлады Лукашэнкі. Спробы зрабіць яе эканамічна эфектыўнай і канкурэнтаздольнай прадпрымаюцца, але ў рэшцн рэшт праз менавіта палітычную несвабоду яны ня маюць перспектыў.

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?3

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць