Ежа

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года

У моду можа ўвайсці незвычайнае спалучэнне салодкасці, лёгкай гарчынкі і водару дыму.

Фота: @toastwithhope, @abowlofstew_ / Tiktok

Дубайскі шакалад, матча, шакалад з перцам чылі і востры мёд — за апошнія некалькі гадоў папулярнасць набылі самыя розныя прадукты і незвычайныя смакавыя спалучэнні.

У наступным годзе, паводле прагнозу экспертаў брытанскай сеткі супермаркетаў Waitrose, на які спасылаецца Daily Mail, гэтыя захапленні можа зацямніць новая тэндэнцыя — «смугар» (smugar, ад англійскіх слоў smoke — дым і sugar — цукар).

Салодкае з дымком

Як тлумачаць эксперты, спажыўцам надакучыла аднастайная салодкасць. Зрабіць яе больш цікавай можна з дапамогай карамелізацыі пры высокай тэмпературы, якая надае мёду, кляноваму сіропу і трысняговаму цукру ноткі дыму і прыемную гарчынку. Асабліва добра яны спалучаюцца з тлустымі прадуктамі.

Чакаецца, што ў наступным годзе такі прыём будзе шырока выкарыстоўвацца пры прыгатаванні выпечкі, страў на грылі і дэсертаў.

Зрэшты, кулінарныя блогеры ў TikTok ужо актыўна эксперыментуюць у гэтым кірунку. Сярод прапанаваных імі рэцэптаў — пірог з беконам, кляновым сіропам і арэхамі пекан, печыва з салёнай карамеллю і вэнджаным міндалем, а таксама салодка-вострыя курыныя крылцы, вэнджаныя на драўняных трэсках.

Кокумі і смак дзяцінства

Яшчэ адной тэндэнцыяй наступнага года, на думку экспертаў Waitrose, стане цікавасць да кокумі (kokumi). Гэта японскае паняцце можна перакласці як «насычаны смак».

Гаворка ідзе не пра асобны смак, а пра асаблівае адчуванне, дзякуючы якому смак стравы становіцца больш насычаным, а посмак захоўваецца даўжэй.

Такі эфект даюць, напрыклад, вытрыманыя сыры, ферментаваныя прадукты, соевы і рыбны соусы, грыбы і булёны, якія доўга варыліся. Адказныя за яго рэчывы ёсць у часнаку і цыбулі, а таксама ўтвараюцца падчас выспявання і ферментацыі прадуктаў.

Акрамя таго, эксперты прадказваюць рост папулярнасці трапічнай садавіны, тэхаскага барбекю, для якога характэрнае працяглае вэнджанне мяса пры нізкай тэмпературы, і прысмакаў з дзяцінства.

Апошняе захапленне нават атрымала асобную назву — noshtalgia, утвораную ад спалучэння англійскага размоўнага слова nosh (ежа, перакус) і nostalgia (настальгія). Як тлумачаць у Waitrose, ва ўмовах, калі навакольны свет становіцца ўсё менш прадказальным, знаёмыя з дзяцінства стравы дапамагаюць вярнуць адчуванне камфорту.

Каментары

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць