Свет44

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у эфіры адной з праграм заявіў, што Літва гатова была б накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях для перамоў. Ён адзначыў, што такі ўзровень прадстаўніцтва магчымы і што Літва неаднаразова прапаноўвала гэта Беларусі як вусна, так і ў пісьмовай форме, піша LRT.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

У той жа час Кястуціс Будрыс выказаў сумневы ў карысці перамоў з Беларуссю, адзначаючы, што больш сур’ёзныя перамовы павінны атрымліваць «ухваленне на нацыянальным узроўні». Ён падкрэсліў, што рашэнні па санкцыях і многіх іншых пытаннях знаходзяцца ў кампетэнцыі Еўрасаюза, таму адна Літва іх не вырашае.

Рост кантрабанды з Беларусі з дапамогай паветраных шароў апошнім часам перашкаджаў працы аэрапортаў Вільні і Коўна. Гэта прывяло да часовага абмежавання работы памежных пунктаў з Беларуссю, а Мінск цяпер адмаўляецца выпускаць грузавікі, зарэгістраваныя ў Літве, за межы краіны. Літоўскае кіраўніцтва называе гэтыя дзеянні гібрыднай атакай з боку рэжыму Лукашэнкі.

Каментары4

  • Освальд
    12.12.2025
    Чаму Лiтва не зменiць заканадаўства каб зрабiць пакаранне тых хто атрымоўвае гэтыя шары з цыгарэтамi звышсур'ёзным, напрыклад як за забойства. Тады i жадаючых так рызыкаваць не будзе. Нiякi патэнцыйны прыбытак не кампенсуе чалавеку 7 гадоў у знаволеннi. Хтосцi ж жывы на лiтоўскай тэрыторыi атрымоўвае гэтыя падарункi з цыгарэтамi што запускаюцца з Беларусi.
  • Неотвратимость
    12.12.2025
    Освальд, Недавно Сингапур казнил наркоторговцев. Уж как некоторые страны возмущались. Однако наркоторговли в Сингапуре практически не ведётся. Себе дороже. А за плевки, граффити можно получить наказание бамбуковыми палками по попе. Однажды на таком попался американец. Америка пыталась отмазать, но не вышло. Влупили кажется 50 ударов палками по мягкому месту. Затем в носилках на самолёт и отправка в Америку. Больше желающих рисовать граффити из иностранцев не наблюдалось. Так и тут. Вы правы. За контрабанду надо усиливать наказание.
  • ВАся
    12.12.2025
    Освальд, Вчера на сайте литовского ТВ было интервью (на русском) их министра МВД. Он сказал, что ужесточение наказания за контрабанду сейм ещё не рассмотрел и поэтому назначают только штраф. Но, что даже чем-то смешно, они и штраф не могут взять. Потому что в связи с активизацией полиции контрабандисты начали направлять за сигаретами с шаров обычных бомжей. За пару бутылок. Если его ловят, то и взять то с него нечего. Гол как сокол. Ну вот тут-то санкции ЕС бессильны. Уважаемые соседи, Вы уж там что-то сами да делайте.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць