Здарэнні

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

Прычым адбылося гэта ў мінскай кватэры.

З Onliner звязалася Валерыя і расказала, што сёння раніцай яе нечакана ўджаліла аса. «Я толькі паспела прачнуцца і пацягнулася да тумбачкі па гумку для валасоў, як раптам руку працяў рэзкі боль, — кажа суразмоўца. — Калі апамяталася, на падлозе заўважыла асу. Але ж цяпер снежань, і нават для кватэры жывая аса — гэта нешта дзіўнае!» 

Раніца ў пятніцу ў Валерыі не ўдалася з самага пачатку: яе ўджаліла аса. Сумненняў у гэтым не было — насякомае ляжала на падлозе каля ложка.

— Я выпіла антыгістамінны прэпарат, бо кісць пачала моцна ацякаць, і толькі пасля занялася пошукам прычыны. Вядома, я зусім не здзівілася б, калі б гэта адбылося, напрыклад, улетку, але каб у снежні — нават уявіць сабе такога не магла!

Адкуль аса магла з’явіцца ў кватэры, і што ўвогуле адбываецца з гэтым відам насякомых зімой, журналісты спыталі ў кіраўніка Цэнтра навуковага пчалярства, загадчыка галіновай лабараторыі Дзмітрыя Рахматуліна:

— У адрозненне ад пчол, восы і чмялі зімуюць паасобку — у выглядзе так званых полаваспелых самак, якія на наступны год будуць фармаваць новае гняздо.

І, у адрозненне ад жывёл, кузуркі не ўпадаюць у анабіёз, як многія думаюць. Для насякомых характэрная дыяпаўза — запаволенне працэсаў у арганізме, пры якім яны ўсё адчуваюць і могуць нават абараняцца.

Сітуацыя, хутчэй за ўсё, узнікла таму, што самка ўтульнае месца для зімоўкі знайшла ў нейкай рэчы, увайшла ў дыяпаўзу і спакойна зімавала. Але пасля, напрыклад, аса разам з гэтай рэччу трапіла ў цёплае памяшканне, сагрэлася — і ў яе запусціліся біялагічныя працэсы.

На думку навукоўца, кузурка магла памыліцца і «падумаць», што ўжо надышла вясна. Таму, адчуўшы небяспеку, яна магла атакаваць і ўджаліць. Дзмітрый адзначыў, што восы могуць трапляць у кватэру разам з цёплымі рэчамі, гароднінай або садавіной, якія прыносяць з балкона.

— Умоўна кажучы: на балконе ў вас захоўвалася паліто, у якім аса знайшла ўтульнае месца і пайшла на зімоўку. А калі вы занеслі паліто ў дом, яна выбралася з кішэні і ўджаліла вас. Гэта нармальна з пункту гледжання вос, але ненармальна з пункту гледжання біялагічнага гадзінніка самой асы.

Каментары

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў31

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць