Здарэнні77

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі

Зрэшты, пакаралі і рабочага, вось толькі жанчыне ад гэтага не лягчэй.

На адной з вуліц Пінска праводзіліся рамонтныя работы.  43‑гадовы рабочы паленаваўся агароджваць тэрыторыю, таму пакінуў яміну як ёсць і адышоў па справах.

Міма на сваім Mitsubishi праязджала 64‑гадовая жанчына. Яе асляпіла сонца, і пенсіянерка ўехала ў яму. З ёй усё нармальна, а вось аўтамабіль атрымаў пашкоджанні.

Хто вінаваты? А ўсе.

На рабочага склалі пратакол па артыкуле 18.32 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях «Парушэнне правіл утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў і іншых дарожных збудаванняў». Калі прызнаў віну, то атрымаў 4 базавыя велічыні штрафу.

Жанчыну пакаралі па артыкуле 18.18 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за «парушэнне іншых правіл дарожнага руху». Штраф для яе будзе мізэрны, аднак машыну давядзецца аднаўляць за свой кошт.

Каментары7

  • Žvir
    27.12.2025
    машыну давядзецца аднаўляць за свой кошт.

    A što ž KASKO ?

    "It covers damage to your own car, even if you are at fault for the accident"...!

    Ci nie ?
  • Паша
    27.12.2025
    В суд. Элементарно можно выиграть дело. Оспаривание штрафов ГАИ очень не плохо проходит.
  • Мінак
    27.12.2025
    Žvir, а дзе там гаворка пра KASKO?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць