Грамадства22

Мінадукацыі: У найбліжэйшыя гады колькасць выпускнікоў школ сур’ёзна зменшыцца

Колькасць выпускнікоў сярэдніх школ сёлета знізіцца на 10,8 тыс. чалавек — да 88,2 тыс. школьнікаў.

Пра гэта на традыцыйнай нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій ВНУ 14 мая ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.

Паводле яго слоў, у «наступныя гады колькасць выпускнікоў таксама будзе сур’ёзна памяншацца,

скараціўшыся да 2014 года больш чым на траціну, і складзе менш за 60 тыс. чалавек».

Жук адзначыў, што ва ўмовах наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі ўзрасце канкурэнцыя сярод ВНУ. «Не трэба скідваць таксама з рахункаў і расійскія ВНУ, асабліва ў прыгранічных раёнах, якія на самых выгадных умовах прыцягваюць абітурыентаў з Беларусі», — дадаў ён.

Намеснік міністра заклікаў прадстаўнікоў ВНУ сканцэнтраваць намаганні на правядзенні прафарыентацыйнай работы, прыцягненні абітурыентаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін «з мэтай фарміравання паўнацэннага кантынгенту і забеспячэння нармальнага функцыянавання ўстаноў адукацыі».

Жук паведаміў, што ў 2009 годзе на ўсе формы навучання ў беларускія ВНУ былі залічаны 2.798 грамадзян замежных дзяржаў, што на 37,5% больш, чым у 2008 годзе. На яго думку, ВНУ павінны актыўна прапагандаваць беларускую сістэму адукацыі і прасоўваць прапановы на рынак адукацыйных паслуг за мяжой.

Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь выходзіць на новы ўзровень эканамічных адносінаў з шэрагам краін. «Развіццё гандлёва‑эканамічных сувязей, экспарт абсталявання і айчынных тэхналогій відавочна патрабуюць кадравага суправаджэння, — сказаў ён удзельнікам нарады. — Наша задача — своечасова адрэагаваць на запыты прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі міжнародных кантрактаў».

Нагадаем, у 2010 годзе ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ Беларусі на ўсе формы атрымання адукацыі запланавана прыняць 102,7 тыс. чалавек, што на 4,9 тыс. студэнтаў больш, чым у 2009 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць