Грамадства2121

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску

Прайшло дзевяць месяцаў з таго часу, як 23‑гадовая гвінейская жанчына Мар’ям Сума апошні раз бачыла сваю дзяўчынку Сабіну. Маці ў Гвінеі, а дачка — у дзіцячым доме ў Беларусі, піша «Радыё Свабода» са спасылкаю на AFP. 

Мар’ям Сума каля свайго дому. Канакры, 29 снежня 2025 году. Фота: AFP

Некалькі месяцаў таму ўлады Беларусі дэпартавалі маладую маці-мігрантку на яе радзіму ў Заходняй Афрыцы без дзіцяці, са слоў самой Мар’ям і праваабарончых груп, якія заняліся яе справай.

Пасля гэтых паведамленняў сітуацыю асудзілі эксперты ААН, праваабарончыя групы і гвінейскія дыпламаты.

«Я прасіла іх не рабіць гэтага», — сказала Сума ў інтэрв’ю AFP у трушчобах сталіцы Гвінеі Канакры, праглядаючы ў сваім тэлефоне нядаўнія фотаздымкі Сабіны, якой у лістападзе споўніўся адзін год.

У спробе ўцячы ад галечы Сума праехала праз Афрыку, каб дабрацца да Беларусі, спадзеючыся адтуль трапіць у ЕС. Гэты міграцыйны маршрут стаў папулярным апошнімі гадамі, ЕС абвінавачвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў заахвочванні мігрантаў спрабаваць трапіць у ЕС праз Беларусь.

Як і многія іншыя, Сума трапіла ў аўтарытарную Беларусь са студэнцкай візай, атрыманай праз інтэрнэт.

«Я не хацела ехаць (у Еўропу) морам. Я паглядзела на мапу і ўбачыла, што Беларусь аточаная краінамі Шэнгенскай зоны».

Дачка пры нараджэнні мела 600 грамаў вагі

Выпрабаванні Мар’ям пачаліся ў Беларусі, калі яна спрабавала падоўжыць візу. Зацяжараўшы ад гвінейца, які з'ехаў, каб паспрабаваць трапіць у ЕС, Сума нарадзіла больш чым на два месяцы раней за меркаваную дату родаў.

Калі Сабіна нарадзілася ў лістападзе 2024 году, яна важыла ўсяго 600 грамаў.

Яе тэрмінова даставілі ў рэанімацыю, дзе беларускім лекарам удалося яе выратаваць. Але неўзабаве пасля гэтага, са слоў Сума, ёй забаранілі бачыцца з дзіцём, пакуль яна не аплаціць вялікія медычныя рахункі.

Пазней яе пасадзілі ў турму за парушэнне міграцыйных правіл і прымусілі сесці ў самалёт без дачкі.

«Я сказала, што вярнуся толькі са сваім немаўлём. Я прасіла іх: калі ласка, проста дайце майму дзіцяці акрыяць, і я паеду з ім дадому», — сказала Сума агенцтву AFP.

Пасля дэпартацыі ў жніўні, са слоў Сума, ёй дазволілі два кароткія відэазванкі, каб пабачыцца з Сабінай, якая знаходзіцца ў мінскім дзіцячым доме.

Што кажуць дыпламаты і праваабаронцы

Эксперты ААН назвалі паведамленні аб прымусовым разлучэнні «надзвычай трывожнымі». Пасольства Гвінеі ў Маскве, якое адказвае і за кантакты з Беларуссю, паведаміла AFP, што сочыць за гэтай справай з «вялікай гуманітарнай заклапочанасцю» і патрабуе «тлумачэнняў».

Амбасада заявіла, што Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) у Беларусі, які паведаміў агенцтву AFP, што не можа каментаваць асобных выпадкаў, ведае пра сітуацыю і можа дапамагчы арганізаваць «гуманітарную падтрымку» для дзіцяці.

Улады Беларусі не адказалі на запыт AFP аб каментарыі.

10 дзён хадзіла па Мінску, шукаючы дачку

Спробы абмежаваць доступ Мар’ям да Сабіны пачаліся, калі яна аднаўлялася пасля тэрміновага кесарава сячэння.

«Ужо ў лякарні я спытала: «Як маё дзіця?», і мне сказалі, што яно хворае і стамілася», — успамінае Сума.

Яна ведала толькі, што Сабіну перавялі ў іншую лякарню. Дзесяць дзён яна хадзіла па Мінску, «шукаючы з раніцы да вечара», перш чым знайшла лякарню, у якой ляжала яе дачка, і стала штодня наведваць яе.

Пасля таго, як Сабіну выпісалі з рэанімацыі і перавялі ў іншую лякарню, Выставілі рахунак за лячэнне на суму каля 33 000 даляраў.

Убачыўшы рахунак, «я ўзняла рукі», — сказала яна. Потым ёй забаранілі сустракацца з Сабінай, пакуль яна не заплаціць.

Паводле Сума, мінулым летам жанчына ў лякарні паведаміла ёй, што Сабіну адпраўляюць у дзіцячы дом. Адначасова ўзмацнялі ціск іміграцыйныя службы. У ліпені яе пасадзілі ў турму за парушэнне іміграцыйных правіл.

Група абароны правоў выгнаннікаў Human Constanta, якая сочыць за правамі мігрантаў у Беларусі, раскрытыкавала жорсткую рэакцыю ўладаў, назваўшы правапарушэнне адміністрацыйным, а не крымінальным.

«Ім проста было ўсё роўна, і яны разлучылі маці і дзіця», — сказала Эніра Браніцкая з Human Constanta, назваўшы гэты працэс «маніпуляцыйным».

«Пагражаць маці тым, што ёй не аддадуць дзіця, вядома, незаконна», — сказала Браніцкая, бо афіцыйнага рашэння аб пазбаўленні Мар’ям бацькоўскіх правоў не было.

У турме, з слоў Сума, супрацоўнікі іміграцыйных службаў спрабавалі знайсці яе родзіча, які мог бы аплаціць ёй квіток дадому.

Ніхто не мог, і «ў кожным разе я б не паехала без свайго дзіцяці», — сказала Мар’ям.

Урэшце аднойчы, з ейных слоў, на яе надзелі кайданкі, адвезлі ў аэрапорт, пасадзілі на рэйс у Стамбул і сказалі не вяртацца.

Каментары21

  • Я
    15.01.2026
    Жестко, но справедливо. Я бы хотел, что бы так было в Германии.
  • Юзік
    15.01.2026
    проста уявіце пад якім ціскам беларускай талерантнасці зараз яе дачка
  • No
    15.01.2026
    Вось такая «сацыяльная дзяржава», рахунак за лячэнне у 33 тыщы даляраў, разлучэнне з дачкой і дэпартацыя з “краіны для жыцця”.

    Гэтыя замежнікі з галечных краін для рэжыму толткі як зброя супраць краін захаду, ім толькі да мяжы Польшчы і Літвы дапамагаюць папасць лукашысты, астатняе іх не хвалюе. Выкарысталі мігрантаў па поўнай і выплюналі.

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць