Грамадства11

У Смаргонскім раёне п'яны мужчына пасадзіў за руль сына-падлетка, а той трапіў у аварыю

15‑гадовы хлопец вёз дадому свайго п’янага бацьку і трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку суд пакараў мужчыну двума з паловай гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці. 

Здымак ілюстрацыйны

Як паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці, жыхар Смаргонскага раёна, знаходзячыся ў нецвярозым стане, дазволіў свайму непаўналетняму сыну сесці за руль. У машыне таксама ехалі яшчэ двое п’яных знаёмых мужчын у якасці пасажыраў. Інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2025 года.

На гравійнай дарозе падлетак не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэвы. У выніку аварыі адзін з пасажыраў атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

У дачыненні да бацькі кіроўцы распачалі крымінальную справу за тое, што ён дапусціў да кіравання транспартным сродкам асобу без права кіравання, што прывяло да сур’ёзных наступстваў.

Суд пазбавіў мужчыну правоў на кіраванне на пяць гадоў і прызначыў яму 2,5 года «хіміі». Прысуд быў абскарджаны, аднак суд вышэйшай інстанцыі пакінуў яго без зменаў.

Каментары1

  • Ёсік
    23.01.2026
    Не руль, а стырно, выпраўце, калі ласка, шаноўная рэдакцыя НН.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць