Грамадства44

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай

Мамаева звярнулася па незалежную праверку ў Камісію па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і Этычную камісію КР.

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева адрэагавала на абвінавачванні, якія раней у каментары «Нашай Ніве» агучыла яе калега па спісе «Еўрапейскі выбар» Вольга Зазулінская. Мамаева адхіляе прэтэнзіі, кажа, што канкрэтных доказаў ёй так і не прадставілі, і звярнулася па незалежную праверку ў Камісію па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і Этычную камісію КР.

Нагадаем, на мінулым тыдні «Еўрапейскі выбар» вынес Мамаевай вотум недаверу. Паводле Зазулінскай, асноўнай прычынай сталі пытанні бяспекі — нібыта «шматразовае парушэнне канфідэнцыяльнасці», «несанкцыянаванае капіяванне і перадача канфідэнцыяльнай інфармацыі трэцім асобам», а таксама тое, што калектыўная праца падавалася як асабістая. Доказы, паводле Зазулінскай, ёсць, але публічна агучваць іх у спісе адмовіліся, спаслаўшыся на бяспеку людзей.

Мамаева сцвярджае, што ёй так і не назвалі канкрэтыкі: якія менавіта паведамленні і матэрыялы, якіх людзей, каму і пры якіх абставінах яна нібыта перадавала. Такіх доказаў, паводле яе, не атрымалі ні яна, ні Камісія па бяспецы, ні Этычная камісія — а без гэтага, лічыць яна, абвінавачванні застаюцца галаслоўнымі.

Камісія па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР, паводле Мамаевай, патлумачыла, што захоўванне ці перасылка ўнутраных матэрыялаў можа лічыцца парушэннем бяспекі толькі тады, калі робіцца дзеля перадачы інфармацыі тым, хто не мае афіцыйнага доступу, ці дзеля публічнага распаўсюду на шкоду структуры. А фіксацыя асобных паведамленняў ці скрыншотаў прызнаецца дапушчальнай, калі чалавек робіць гэта дзеля абароны рэпутацыі, фіксацыі ўнутраных парушэнняў або звароту ў Этычную камісію, Камісію па бяспецы ці кампетэнтныя органы краіны знаходжання.

Пад выглядам «канфідэнцыяльнасці», мяркуе Мамаева, ёй фактычна спрабуюць забараніць абараняцца. Яна звяртае ўвагу і на ўнутраную супярэчнасць: калі ўсё пасяджэнне было «абсалютна канфідэнцыяльным», то і сам спіс не меў права першым публічна паведамляць пра вотум недаверу і фармулёўкі пра «перасцярогі ў інтарэсах бяспекі».

Абвінавачванні ў прысваенні калектыўнай працы Мамаева адмаўляе. Паводле яе, усе справаздачы — па Кантактнай групе, працы дэлегацыі ў ПАРЕ, дзейнасці Міжнароднай камісіі — яна заўсёды накіроўвала калегам для ўзгаднення і дапаўненняў і ніводнай афіцыйнай прэтэнзіі наконт аўтарства ад іх не атрымлівала. Тут, кажа яна, «няма ні канкрэтнай пацярпелай асобы, ні канкрэтнага дакумента, ні канкрэтнай сітуацыі».

Аляксандра Мамаева была дэлегаткай КР трэцяга склікання і кіравала Міжнароднай камісіяй КР, удзельнічала ў стварэнні Народных амбасад Беларусі; з 2015 года жыве ў Славеніі. У лістападзе 2025‑га яна заяўляла пра спробы вярбоўкі з боку КДБ.

Каментары4

  • Жвір
    12.06.2026
    Зозуля, аргументацыі там ўвогуле ў яе няма, звычайнае вылузваньне, і яно навідавоку, зусім. Думаю, што працяг будзе.
  • Парада
    12.06.2026
    Трэба пакінуць нам толькі Прэзідэнтку Ціханоўскую і спыніць гэтыя пустаспрэчкі. З нашай Нацыянальнай лідаркай у нас заўсёды ўсё спакойна!
  • colombo
    12.06.2026
    Жвір , навідавоку тут зусім іншае.
    Па-першае: - мяркуючы па абвінавачваням, прэтэнзіі збіраліся працяглы час. Таму не зразумела навошта было уключаць у спіс чалавека да якога есць недавер, а цераз пару тыдняў пасьля выбараў выкінуць усё гэта лайно у паблік?
    Па-другое: - выпадак з Харысавай з таго ж спіса Еўрапейская Беларусь. Заява на супрацу была у КДБ ад восені 25га. Здавалася б ну што прасцей, зрабі зліў перад выбарамі у КР і пахавай гэты спісак, але КДБ гэта робіць толькі пасля выбараў. Чаму?
    І па-трэцяе, толькі зараз высвятляецца што у гэтым спісе амаль цалкам іншыя людзі. Ну дык і называйцеся па новаму, напрыклад Амерыканскі выбар. Навошта дурыць людзей.
    Тут уяўна ідзе нейкая гульня. КДБ добра падрыхтаваўся. Думаю што гэта яшчэ не канец серыяла.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць