Спорт11

Скончыўся першы круг чэмпіянату Беларусі па футболе

Прайшлі матчы 11-га туру нацыянальнага першынства. БАТЭ па-ранейшаму не прапускае.

19, 21-22 мая прайшлі матчы 11-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Траціна першынства вельмі хутка мінула (чэмпіянат стартаваў 3 красавіка).

У сераду, 19 мая, гулялі ўдзельнікі заўтрашняга фіналу Кубка Беларусі: БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда».

БАТЭ – «Дынама» Брэст – 1:0, «Дынама» Мінск – «Тарпеда» – 5:1.

21 мая: «Нафтан» – «Шахцёр» – 0:2, «Віцебск» – «Мінск» – 0:3.

Сёння, 22 мая, гулялі: «Дняпро» Магілёў – «Белшына» – 1:3, «Партызан» – «Нёман» – 0:4.

Становішча камандаў па выніках 1 круга:

БАТЭ – 25, Белшына – 23, Дынама Мінск, Мінск – 20, Дынама Брэст, Дняпро, Шахцёр – 15, Віцебск – 12, Нафтан – 11, Нёман – 10, Тарпеда – 9, Партызан – 1.

Шасціразовы чэмпіён Беларусі ў лідэрах, а на другім месцы замацаваўся дэбютант сёлетняга сезона «Белшына». Праўда, бабруйскі клуб быў першым чэмпіёнам краіны ХХІ стагоддзя, у 2001 г.

ФК БАТЭ (у яго сем перамог і чатыры нічыі) у 11 матчах не прапускаў.

***

Пакуль чэмпіянат Беларусі бярэ паўзу на два тыдні: маладзёжная і нацыянальная зборныя Беларусі правядуць пры канцы мая – пачатку чэрвеня таварыскія матчы.

Другі круг стартуе 5 чэрвеня і скончыцца 22 жніўня.

Трэці пройдзе з 28 жніўня па 20 лістапада.

А ў нядзелю, 23 мая, на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе фінал Кубка Беларусі. Гуляюць БАТЭ і «Тарпеда» Жодзіна. Пачатак а 18-й, уваход вольны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць