Свет33

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі

20 лютага Камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС не дасягнуў дамоўленасці адносна новага санкцыйнага пакета, які планавалі зацвердзіць 23 лютага — да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра гэта паведамілі некаторыя еўрапейскія дыпламаты выданню «Еўрапейская праўда» на ўмовах ананімнасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Асноўная спрэчка ўзнікла вакол прапановы цалкам забараніць аказанне марскіх паслуг расійскім танкерам, што перавозяць нафту ўздоўж еўрапейскага ўзбярэжжа. Ідзе гаворка пра забарону на выкарыстанне партоў, страхаванне, пастаўкі харчавання, бункероўку і іншыя паслугі з боку еўрапейскіх кампаній. Супраць гэтай меры выказаліся перадусім марскія дзяржавы — Грэцыя і Мальта.

Паводле інфармацыі ад дыпламатаў, магчымыя два варыянты: або спрэчную забарону вынесуць за межы 20‑га пакета, або само яго прыняцце адкладуць. Некаторыя краіны лічаць, што важней ухваліць больш змястоўны і жорсткі пакет, нават калі гэта зойме больш часу.

Дадатковы супраціў выклікала прапанова Еўракамісіі ўключыць у санкцыйны спіс замежныя парты і банкі, праз якія Расія прадае нафту. Пярэчанні выказалі Венгрыя, Іспанія і Італія. Таксама паведамлялася, што Венгрыя можа затрымаць узгадненне з-за абмежаванняў у дачыненні да расійскіх спартыўных чыноўнікаў.

Наступнае пасяджэнне Камітэта пастаянных прадстаўнікоў ЕС прызначана на 25 лютага, аднак не выключана, што паслы ЕС могуць сабрацца датэрмінова, каб усё ж падрыхтаваць пакет для зацвярджэння міністрамі замежных спраў 23 лютага. У той жа час кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла, што ЕС па-ранейшаму разлічвае ўхваліць 20‑ы пакет санкцый у запланаваныя тэрміны.

Каментары3

  • Белта
    20.02.2026
    Мо пару расейскіх шахедаў паскораць брусэльскіх бюракратаў, мо хоць так да іх дойдзе разуменне што такое вайна і расейская агрэсія
  • Суцяшальны прыз
    20.02.2026
    Замест таго, каб загнаць Расію санкцыямі ў каменны век, давайце проста забаронім Мядзведзеву закупляць грапу і агуардзьентэ для асабістага ўжывання.
  • рак
    20.02.2026
    Украінцам (хочаш не хочаш) даводзіцца абараняць во і гэтакую Еўропу.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць