Свет

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

Еўрасаюз плануе ўпершыню ўвесці санкцыі супраць марскіх партоў трэціх краін за ўдзел у гандлі расійскай нафтай. Паводле інфармацыі Reuters, у рамках 20‑га пакета санкцый пад абмежаванні могуць трапіць порт Кулеві ў Грузіі і порт Карымун у Інданезіі.

Нафтавы тэрмінал у грузінскім Кулеві. Фота: kulevioilterminal.com 

Таксама плануецца пашырыць «чорны спіс» танкераў, звязаных з перавозкай расійскай нафты, яшчэ на 43 судны.

Акрамя таго, санкцыі могуць закрануць шэраг банкаў у Кыргызстане, Таджыкістане і Лаосе, пры гэтым з двух кітайскіх банкаў абмежаванні, наадварот, могуць зняць.

У спіс таксама могуць увайсці расійская кампанія «Башнафта» і восем нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі.

Раней паведамлялася, што Брусель разам з краінамі «Вялікай сямёркі» абмяркоўвае адмову ад механізму «цэнавай столі» і ўвядзенне поўнай забароны на аказанне марскіх паслуг для перавозкі расійскай нафты, уключаючы страхаванне і фрахт. Кіраўніцтва ЕС пацвердзіла, што такі крок можа ўвайсці ў новы санкцыйны пакет.

Асноўная мэта гэтых мер — спыніць дзейнасць так званага «ценявога флоту», з дапамогай якога Расія абыходзіць санкцыі. Пры гэтым, паводле ацэнак аналітыкаў з CREA, яшчэ ў кастрычніку 2025 года значная частка расійскай нафты (каля 38%) перавозілася танкерамі, звязанымі з краінамі G7.

Напрыканцы студзеня 14 прыбярэжных дзяржаў Балтыйскага і Паўночнага мораў заявілі, што будуць затрымліваць судны «ценявога флоту», калі іх прызнаюць караблямі без грамадзянства.

Як чакаецца, канчатковае зацвярджэнне 20‑га пакета санкцый адбудзецца да 24 лютага, 4‑й гадавіны развязвання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць