Свет44

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй грамадзянскай жонкай Ганнай Акапян пасля таго, як яна аб’явіла пра завяршэнне іх адносін. Прабачэнні палітык прынёс у сваім Telegram-канале.

«З павагай стаўлюся да рашэння Ганны. Апошнія 30 гадоў яна была побач ва ўсе цяжкія часы, маім прытулам і апорай. Не ўпэўнены, што быў такім жа. Магчыма, я прычыніў ёй яшчэ больш гора, за што прашу прабачэння», — заявіў прэм’ер.

Акапян раней напісала ў Facebook, што пакідае сумеснае жыллё.

«Як я ўжо аб’яўляла, мой шлюб з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам разарваны. Сёння, 25 лютага, я пакідаю ўрадавую рэзідэнцыю», — паведаміла яна.

Яна таксама не выключыла магчымасці распачынання крымінальнай справы супраць сябе. «Такі ход падзей магчымы. Паглядзім, што будзе», — адзначыла Акапян.

Акапян 17 лютага паведаміла, што яе грамадзянскі шлюб з прэм’ерам Арменіі закончаны. Тады яна не ўдакладніла, ці былі яны афіцыйна ў шлюбе, ці пара развялася.

Каментары4

  • Дзікпікавіч
    27.02.2026
    А калі старшыня саўгаса Гарадзец будзе выбачацца перад сваёй жонкай?
  • ага
    27.02.2026
    Вельмі важная навіна, хаця напрыклад навіны пра трансаў і лгбт яшчэ больш. Не тое, што напрыклад важнага адбываецца ў краінах ЕС.
  • Валенты
    27.02.2026
    Грамадзянскі - гэта не царкоўны. Любы шлюб без царкоўнага дабраславення - грамадзянскі.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць