Здарэнні

У Бераставіцы будуць судзіць трэнера, які даў 17‑гадовай вучаніцы допінг, каб перамагла на спаборніцтвах

Са жніўня 2025 года 54‑гадовы трэнер пачаў актыўна рыхтаваць сваю падапечную да буйных спаборніцтваў па вольнай барацьбе, штодня кантралюючы яе вагу.

СК паведамляе, што на коне стаялі не толькі спартыўныя вынікі, але і падаўжэнне тэрміну яго прэстыжнай кваліфікацыі «трэнер вышэйшай катэгорыі».

«Ён прымушаў юную спартсменку худнець любой цаной, каб увайсці ў заяўленую вагавую катэгорыю да 40 кілаграмаў. Кожны грам даваўся з цяжкасцю, і здавалася, што мара пра перамогу ўскользае», — піша СК.

У дзень выезду на спаборніцтвы трэнер вырашыўся на крайні крок: у яго руках апынулася таблетка, якая, на яго думку, «павінна была дапамагчы пераадолець апошнюю перашкоду».

«Да старту спартсменка сапраўды дасягнула патрэбнай масы. Яна ўпэўнена абышла саперніц і паднялася на найвышэйшую прыступку п’едэстала. Але радасць доўжылася нядоўга: допінг-тэст, узяты пасля перамогі, выявіў забароненае рэчыва. Дзяўчына пра гэта нават не падазравала, а, даведаўшыся вынікі, была ў шоку», — расказалі ў СК.

На допыце падазраваны цалкам прызнаў віну. Ён паведаміў, што трэніраваў будучую чэмпіёнку з васьмі гадоў і заўсёды лічыў яе вельмі перспектыўнай. Дзеля ўдзелу таленавітай спартсменкі ў прэстыжных спаборніцтвах ён і даў ёй таблетку. Тэарэтычных ведаў у галіне антыдопінгу мужчына не меў, а кваліфікацыйныя тэсты, паводле яго слоў, праходзіў наўгад.

Мужчына працуе трэнерам па вольнай барацьбе з 2003 года і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 331‑2 (наўмыснае выкарыстанне ў дачыненні да заведама непаўналетняга спартсмена рэчываў, уключаных у Рэспубліканскі пералік забароненых у спорце рэчываў і метадаў) Крымінальнага кодэкса.

Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, абмежаванне волі або да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць