Свет55

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі

Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, масавыя канфіскацыі і забой жывёлы ў розных рэгіёнах Расеі, якія выклікалі пратэсты фермераў, могуць быць звязаныя з эпідэміяй яшчуру. Хоць улады афіцыйна называюць прычынай пастэрэлёз або шаленства, мясцовыя крыніцы і кантакты ў гандлі сведчаць пра магчымую непацверджаную ўспышку менавіта яшчуру, бо менавіта з ім змагаюцца такімі метадамі, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У рэгіёнах Сібіры ўвялі строгія каранцінныя меры: кардоны і забарона на перасоўванне, у той час як з пастэрэлёзам звычайна змагаюцца каранцінам і лекамі.

Паводле сведчання крыніцы з буйной аграхолдынгавай кампаніі ў Новасібірскай вобласці, клінічныя прыкметы яшчуру ў жывёл выявілі яшчэ ў лютым, а пазней іх пацвердзіла ветэрынарная служба. У выніку буйныя гаспадаркі былі вымушаныя знішчаць статак, робячы гэта раней за дробных фермераў.

Крыніца адзначае, што ўлады імкнуцца хаваць эпідэмію, бо Расія ў маі 2025 года атрымала статус краіны, вольнай ад яшчуру. Як член Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Расія павінна паведамляць пра пацверджаныя выпадкі, у адваротным выпадку статус страчваецца, а тады іншыя краіны могуць забараніць імпарт мяса і малочных прадуктаў з праблемнай краіны.

У Новасібірскай вобласці жывёлу будуць канфіскаваць у 176 гаспадарках. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што хвароба набывае непапраўную форму з-за зменлівасці ўзбуджальніка. Эксперты ацанілі прамую шкоду фермерам у 1,6 мільярда рублёў (19,78 мільёна даляраў), а з улікам дадатковых страт — каля 2 мільярдаў рублёў (каля 24,7 мільёна даляраў).

Каментары5

  • Лейцар коркавы
    25.03.2026
    Ёсік, так, бо з-за вайны аб усім забыліся, пазабіралі ўсіх на тую вайну. А ўкраінцы не глядзяць ці ветэрынар ты, ці мо дзіцячы педыятр, ці інжынер, усе вы сталі захопнікамі, таму вам адзін вырак - смерць. І вось зараз расея атрымлівае тую затрымаўшуюся буранку ў выглядзе адсутнічання спецыялістаў. А ці думае дурань пуцін, што апасля вайны няма для гэтых забойцаў у цывільным жыцці працы з заробкам 250тысяч, ці колькі ім тамака плацяць.
  • Жвір
    25.03.2026
    У Крэмль трэба тэрмінова выклікаць Шурыка, каб зрабіў прышчэпку ад яшчура, гэтаму, і таму яшчэ... Спатрэбяцца шпрыцы рознага калібра...
  • Дыпстрайкі па Масковіі
    25.03.2026
    Жвір , Мы ім зробім прышчэпку, яшчур знікне разам з худобай.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць