Мова2323

Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі

Былы палітвязень і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч у выпуску ТОКу патлумачыў сваю цвёрдую пазіцыю адносна выхавання дзяцей на беларускай мове і правіл, якіх трымаюцца ў іх сям'і.

Сям'я Дашкевічаў. Фота: zmitser_dashkevich / Instagram

Па словах Дашкевіча, нават у Беларусі, дзе яны з жонкай імкнуліся стварыць для сваіх дзяцей цалкам беларускамоўнае асяроддзе, «добра, калі беларуская мова займала палову ў жыцці дзіцяці». Як згадвае Зміцер, яго дзеці не ведалі рускай мовы, пакуль не пайшлі ў беларускамоўную школу.

«Беларускамоўная школа — што ў Беларусі, што тут — усе размаўляюць па-расійску. І ў бацькоў-беларусаў, якія аддаюць дзяцей у беларускамоўную школу, у многіх (не скажу, што ва ўсіх, але, на жаль, у многіх) не хапае мазгоў нават мульцік дзіцяці паставіць па-беларуску, казку прачытаць па-беларуску і гэтак далей», — са скрухай заўважае Дашкевіч і згадвае досвед уласных дзяцей.

Калі ў навучальнай групе яго сына Давіда былі сябры з пяці беларускамоўных сем’яў, якія ўсіх рускамоўных «перамолвалі», то ў дачкі Мары сітуацыя была іншая. Яна аказалася адзінай беларускамоўнай у групе, і ёй было вельмі цяжка: дзіця пастаянна збівалася на рускую мову. Настаўніца заўважала паляпшэнне толькі пасля вакацый, калі дзяўчынка пабыла дома з роднымі, бо па-за домам «яно ўсё па-расійску».

Дашкевіч заўважае, што многія беларускамоўныя сем’і не надаюць мове належнай увагі:

«Ставяць мульцік па-расійску, бабуля забрала недзе — гадуе па-расійску. І вырастае дзіця ў беларускамоўнай сям’і, а ходзіць у беларускамоўную ўстанову і з беларускамоўным настаўнікам размаўляе па-расійску».

Зміцер падкрэслівае, што гэта ўсіхная праблема: нават сярод прадстаўнікоў беларускай эліты, пісьменнікаў і культурных дзеячаў — як захаваць беларускасць дзяцей.

Зміцер Дашкевіч. Фота: Наша Ніва

«Вось вам і ўвесь радыкалізм. І гэта трагедыя. (…) Таму ў гэтым свеце — у Беларусі, і можа быць цяпер у выгнанні ў многіх краінах, дзе беларушчыны няма — гэта штодзённае змаганне за беларушчыну.

У Беларусі мы заўсёды змагаліся і зараз змагаемся, каб застацца хрысціянамі, застацца беларускамоўнымі.

Гэта змаганне кожнага дня. Гэта не можна так раз — і ўсё, мы тут беларускамоўныя. Не. Калі ты не будзеш змагацца за веру і за мову, гэты свет сажрэ цябе. Ты будзеш знішчаны. А для мяне лепш не жыць, чым згадзіцца з думкай, што мае дзеці будуць знішчаныя гэтым светам. Дзеля чаго я жыў?» — даводзіць ён.

Дашкевіч заяўляе, што гатовы ахвяраваць усім і адмовіцца ад усяго, каб выканаць сваю галоўную задачу — перадаць дзецям веру і мову:

«Я пасвячу гэтаму ўсе свае сілы. І я ўсяго выракаюся, каб пасвяціць сябе гэтай галоўнай сваёй задачы: каб мае дзеці трымаліся за Ісуса Хрыста і за родную мову. І яны будуць лепшымі, чым я, і зробяць тое, што я не здолеў зрабіць, і зробяць больш».

Каментары23

  • Жыве Беларусь
    05.04.2026
    Малайцы!
  • Someone
    05.04.2026
    Калі дзяцей вырываюць з натуральнага асяродку каб прымусіць захоўваць веру ды мову, яны гэта ўспрымаюць як ціск і хутчэй выракуцца ў дарослым жыцці. Трэба ствараць такі асяродак, каб вера з мовай пераймаліся натуральным чынам. А калі не атрымліваецца, прыняць гэты стан рэчаў. Тады не будзе ў дзяцей траўмы і магчыма яны прыйдуць да лепшых вынікаў з цягам часу, разам з усім сваім пакаленнем. Хай лепш бацькоўскія каштоўнасці граюць меньшую ролю, але ўспрымаюцца пазітыўна.
  • нетушки
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць