Пажылы кіроўца знёс асвятляльную мачту каля Батанічнага сада ў Мінску
Прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала кепскае самаадчуванне кіроўцы, паведамляе УДАМ ГУУС Мінгарвыканкама.

Удзень 4 красавіка 70‑гадовы кіроўца аўтамабіля KIA, рухаючыся па вуліцы Акадэмічнай, каля дома №18 выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў апору асвятлення. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму стала дрэнна проста падчас руху.
Кіроўцу даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.
Каментары