Свет55

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты

Памочнік прэзідэнта Расіі Мікалай Патрушаў заявіў у інтэрв'ю «Российской газете», што суседнія з Расіяй краіны НАТА нібыта ўдзельнічаюць у атаках украінскіх беспілотнікаў на расійскія парты ў Балтыйскім моры.

Мікалай Патрушаў (злева) з сакратаром Рады бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам. Фота: Nikolai Petrov/BelTA Pool Photo via AP

Па словах Патрушава, дроны на расійскія парты нібыта могуць запускацца не толькі з тэрыторыі Украіны, але і з суднаў у моры. Ён адзначыў, што адлегласць ад паўночнай мяжы Украіны да Ленінградскай вобласці вельмі вялікая, таму такія палёты патрабуюць загадзя спланаванага маршруту і, як ён лічыць, згоды краін, над якімі яны праходзяць.

Патрушаў таксама сцвярджае, што ў Эстоніі жыхароў нібыта папярэджваюць пра магчымае з’яўленне дронаў — праз SMS і інфармацыйныя матэрыялы. Ён згадаў і Фінляндыю, дзе, паводле яго, знаходзяць абломкі беспілотнікаў, і якая, як ён сказаў, не патрабуе ад Украіны спыніць удары па расійскай тэрыторыі.

Раней расійскае МЗС выказала незадаволенасць у сувязі з тым, што краіны Балтыі нібыта адкрылі сваю паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў. Аднак Эстонія, Латвія і Літва гэта адмаўляюць і заяўляюць, што ніколі не дазвалялі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю або паветраную прастору для атак на Расію.

Падставай для такіх заяў сталі нядаўнія атакі на парты ў Ленінградскай вобласці. У выніку аднаго з інцыдэнтаў былі збітыя некалькі дзясяткаў беспілотнікаў, а іх абломкі пашкодзілі нафтаправод каля порта Прыморск. Таксама паведамлялася пра пажары ў порце Усць-Луга пасля атакі дронаў. Гэта ўсё аказала вялікае ўздзеянне на тэхнічныя магчымасці Расіі па экспарце вуглевадародаў.

Каментары5

  • Iгарка
    13.04.2026
    Ну и рожи!А Патрушеву вообще Кощея на сцене играть
  • Indrid Cold
    13.04.2026
    Каму не пох** гто там рускія кажуць у чарговы раз?
  • Вася
    13.04.2026
    Поведую Патрушеву страшную (для него - как точно страшную) тайну как "на корню" пресечь удары дронов по балтийским портам. Нужно прекратить войну и вывести с Украины войска. Даже как то странно, что он, такой старый человек, а простейшего не понимает...

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады28

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі15

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны46

«Гіпа» рыхтуе навінку: купіць прадукты ў краме можна будзе праз смартфон — іх не трэба праводзіць праз касу2

Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце7

Гамяльчанка замовіла для маці букет за 250 рублёў — а ў ім былі штучныя кветкі6

Лукашэнка павысіць пенсіі кіраўніцтву сілавікоў8

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць