Грамадства33

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт скасаваў сваё ўласнае рашэнне «Аб арганізацыі і правядзенні Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», заўважыла «Радыё Свабода».

Сёлетняя афіша скасаванага міжнароднага фестывалю «Браслаўскія зарніцы»

Як адзначаецца ў апублікаваным 16 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі рашэнні, ухваленым 11 сакавіка, яно было ўзгоднена з іншымі арганізатарамі фестывалю — Міністэрствам культуры, Віцебскім аблвыканкамам, Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і Браслаўскім раённым аб’яднаннем музеяў.

Адметна, што на сайце Браслаўскага райвыканкама дагэтуль застаецца абвестка, у якой да ўдзелу ў фестывалі, які павінен быў прайсці сёлета 22—24 мая, запрашаюць прадстаўнікоў іншых краін. Заявы на ўдзел прымалі да 1 сакавіка.

«Браслаўскія зарніцы» вядуць сваю гісторыю з 1967 года, а з 2009‑га фестываль набыў статус міжнароднага. У ім традыцыйна ўдзельнічалі танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі.

У межах фестывалю з 2012 года праводзілі і свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Беларускі бок кампенсаваў удзельнікам усе транспартныя выдаткі, забяспечваў харчаванне. Планавалася, што сёлета праграму «Браслаўскіх зарніц» адкрые тысячны зводны хор.

Перад гэтым стала вядома, што ў Беларусі скасавалі адразу чатыры буйныя фестывалі — Festiwow у Мінску, нясвіжскі Wostrau, «Сонцастаянне» ў Пружанах і Lidbeer у Лідзе. Гэтым летам у краіне пройдуць толькі адзінкавыя фестывалі. У тым жа Браславе на 24—25 ліпеня запланавалі фестываль Viva Braslav, арганізатар якога — прыватная кампанія «Левэл груп».

Каментары3

  • Жвір
    16.04.2026
    Віва Браслаў - шлак!
  • Жыцьцё пад замежным каляніялізмам
    16.04.2026
    Лукашэнка ня хоча, каб беларусы весяліліся й сьвяткавалі сваю родную спадчыну. Ягоным маскоўскім гаспадарам гэта не падабаецца. Дазволенае толькі рэтрасавецкае сьмецьце.
  • pp
    16.04.2026
    Меч Брачыслава так файна хаваўся ўнутры... Зорныя пара дзён штогод для Браслава. Гніды.

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»30

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць