Грамадства44

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?

У Беларусі адзін за адным адмяняюць буйныя музычныя фестывалі. Такім чынам улады зачышчаюць рынак дзеля цэнзуры і перадачы прыбытку «сваім» кампаніям, звязаным з сям’ёй Лукашэнкі, лічаць эксперты, апытаныя Deutsche Welle.

Фестываль Festiwow у 2024 годзе. Фота: «Анлайнер»

Арганізатары фестывалю Wostrau, які ў апошнія гады праходзіў у Нясвіжы, так патлумачылі прычыну:

«Уступленне ў сілу пастановы Савета Міністраў «Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў» і адсутнасць у нас магчымасці прывозіць замежных артыстаў самастойна робяць для нас правядзенне фестывалю немагчымым на тым узроўні, да якога мы прызвычаіліся і які лічым для сябе правільным».

Адменены і Lidbeer, які дзесяць гадоў збіраў дзясяткі тысяч гледачоў у Лідзе.

«Як прынята казаць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па не залежных ад нас прычынах», — напісалі арганізатары ў сацсетках.

Тую ж прычыну адмены назвалі і арганізатары рок-фестывалю «Сонцастаянне», які праходзіў у Пружанах.

Не адбудзецца ў 2026 годзе і гарадскі фестываль Festiwow.

«Мы да апошняга верылі, што атрымаем дазвол на правядзенне нашага фестывалю, але на жаль, закон ёсць закон», — адзначана ў сацсетках Festiwow.

Паводле слоў арганізатараў, мерапрыемства сарвалася літаральна ў апошні момант: дамовы з артыстамі ўжо былі падпісаныя, быў прызначаны старт продажу квіткоў. Festiwow праходзіў на мінскім стадыёне «Дынама» ў 2024 і 2025 гадах.

З буйных фестываляў даты абвясцілі ў выніку толькі Viva Braslav і belbet fest.

Чаму адмяняюць мерапрыемствы?

У 2022 годзе ў Беларусі створаны Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў (з сур’ёзным абнаўленнем правіл у 2025 годзе). Гэта падзяліла гісторыю беларускага шоу-бізнэсу на «да» і «пасля», расказаў у каментары DW былы арганізатар канцэртаў. Галоўная змена — без уключэння ў рэестр праводзіць канцэрты забаронена.

Рашэнне прымае Рэспубліканская экспертная камісія, куды ўваходзяць старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, рэктарка Інстытута культуры Наталля Каратчэўская, прапагандыст Рыгор Азаронак, артыст Вялікага тэатра оперы і балету Уладзімір Громаў, а таксама прадстаўнікі Мінінфарма, Мінкульта, Мінадукацыі, Міністэрства па падатках і зборах, Мінгарвыканкама і адміністрацыі Лукашэнкі.

Камісія вывучае рэпутацыю арганізатара, яго ідэалагічную лаяльнасць, прафесійны ўзровень і адсутнасць «непажаданых» сувязяў, запыт адпраўляюць у міліцыю. Калі кампанію выключаюць з рэестра (напрыклад, за парушэнне заканадаўства або «нізкі мастацкі ўзровень» мерапрыемстваў), яна не мае права падавацца зноў на працягу двух гадоў.

«Гэта фактычна азначае банкруцтва для прыватнага агенцтва», — тлумачыць DW былы арганізатар канцэртаў.

Аднак уключэнне ў рэестр — толькі першы крок. Для кожнага канкрэтнага канцэрта трэба атрымаць гастрольнае пасведчанне. Яго выдаюць мясцовыя ўлады, якія правяраюць не толькі арганізатара, але і артыста: яго сацсеткі, мінулыя выказванні і тэксты песень.

«Афішы сталі аднастайнымі. З іх зніклі амаль усе незалежныя рок-гурты і сучасныя артысты, якія не падтрымліваюць афіцыйны парадак дня, — працягвае суразмоўца. — Іх месца занялі расійскія зоркі «другога эшалона» і ўхваленыя беларускія артысты».

Пры гэтым дзяржаўныя структуры (філармоніі, тэатры, тэлеканалы) могуць, але не абавязаныя быць у рэестры. Гэта дае ім канкурэнтную перавагу перад прыватнікамі. Для прыватных жа кампаній рызыкі сталі зашкальваць: можна арандаваць залу і пачаць продаж квіткоў, але калі ў апошні момант адмовяць у «гастрольцы» — арганізатар губляе ўсё. Гэта прывяло да самацэнзуры.

Каму выгадныя новыя ўмовы?

Аднак улады змянілі правілы не толькі дзеля ідэалогіі, але і дзеля фінансавай выгады, зачышчаючы рынак для «сваіх», адзначыў прамоўтар. Самы ўплывовы гулец — «Музычная медыякампанія» (ММК), звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), жонкай сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя. Кіраўнічую пасаду ў кампаніі займае Таццяна Кулакова, родная сястра Ганны. 30% «Музычнай медыякампаніі» належаць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, 70% — прыватнай кампаніі «АНСЛ продакшн» (абрэвіятура АНСЛ цалкам супадае з ініцыяламі па-расейску Ганны Мікалаеўны Сялук-Лукашэнкі).

ММК з’яўляецца ключавым арганізатарам такіх маштабных мерапрыемстваў, як «Марафон адзінства», «Песня года Беларусі», серыя канцэртаў-рэквіемаў «Кожны трэці» і фестывалю belbet fest на стадыёне «Дынама».

Дзякуючы партнёрству з Кіраўніцтвам справамі Лукашэнкі, ММК мае прыярытэтны доступ да найлепшых пляцовак краіны (Палац Рэспублікі, стадыён «Дынама», канцэртная зала «Мінск») і шчодрае бюджэтнае фінансаванне. Іншыя агенцтвы часта не дапускаюцца да такіх тэндараў або не могуць канкураваць з «дзяржаўна-прыватным» гігантам па цане і ўмовах арэнды.

«Музычная медыякампанія» стварыла замкнёны цыкл: свой прадакшн, свае артысты (многія з іх выконваюць песні аўтарства Сялук), сваё радыё і свае пляцоўкі. Гэта робіць рынак непразрыстым для незалежных прамоўтараў, якія раней прывозілі сусветных зорак і рабілі якасныя фестывалі.

Каментары4

  • Тк и есть
    11.04.2026
    ООО «сашэлла сипаты»
  • бяда
    11.04.2026
    Не будзе российской попсы)
  • Ёсік
    11.04.2026
    А рыгорка мае музычны слых? Мо вучэльню адмысловую скончыў? Якое паскудства. Шчэ трошачкі патрываць, і мара лукашэнкі, краіна, падобная на паўднёвую Карэю, будзе выканана.

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць