Грамадства11

У Мінску адкрыўся Музей гадзіннікавай справы

У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся Музей гадзіннікавай справы Беларусі — адзіны ў краіне музей, прысвечаны гісторыі гадзіннікаў і гадзіннікавай вытворчасці, паведамляе тэлеканал СТБ.

Фота: СТБ

Экспазіцыя Мінскага гадзіннікавага завода «Луч» расказвае пра развіццё гадзіннікавай справы на беларускіх землях — ад старажытных сонечных гадзіннікаў да сучасных механізмаў. У музеі прадстаўлена больш за 200 экспанатаў, у тым ліку калекцыя ўласных гадзіннікаў, якая ахоплівае перыяд з 1955 года.

Пасля рэканструкцыі музей пашырылі і дадалі новыя экспанаты, каб зрабіць яго больш цікавым для наведнікаў. Сярод рэдкіх прадметаў ёсць дэталь ад вежавых гадзіннікаў з касцёла ў Гродне, а таксама макеты старажытных сонечных гадзіннікаў з іншых музеяў свету.

Прадстаўнікі завода адзначаюць, што прадукцыя «Луча» прадаецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Германіі і краінах Азіі. Таксама паведамляецца, што неўзабаве ў продаж паступіць сумесная калекцыя гадзіннікаў з БелАЗам.

Каментары1

  • 453543
    07.05.2026
    "ў продаж паступіць сумесная калекцыя гадзіннікаў з БелАЗам"
    З Белазам? З гэтым геркулесам моцы? I гадзiннiкi такiя ж будуць? Мне нават цяжка сабе гэта уявiць. Уяуляеце, самы вялiкi уласны наручны гадзiннiк, вагой 5 кг!
    У мяне прама такi гонар за нашых гадзiннiкабудаунiкоу.

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць