Грамадства33

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ

У мінскай Новай Баравой адкрыўся Цэнтральны парк, які злучыў галоўную плошчу раёна і Школу талентаў, піша экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская ў сваім тэлеграм-канале «Литовская о жилье».

Прастору аформілі з выкарыстаннем трох тыпаў азелянення. Тут высадзілі дрэвы і кусты, стварылі хвалістыя пагоркі з дарожкамі, а таксама вялікі луг з крокусамі, які наступнай вясной павінен ператварыцца ў квітнеючае поле.

У парку зрабілі вялікую дзіцячую пляцоўку. Для старэйшых дзяцей паставілі комплекс з домікамі і горкамі, а для малых — пясочніцу з «экскаватарам», паласу перашкод, лазалкі і гумовыя пагоркі для гульняў.

Для дарослых абсталявалі зону адпачынку з навесам і месцамі для сядзення. Таксама адкрыўся павільён з туалетамі і пакоем для мам з маленькімі дзецьмі, дзе ёсць столік для спавівання. Побач плануюць адкрыць кавярню.

Асобную пляцоўку зрабілі і для хатніх жывёл. Там ёсць навес, пясчаная зона, двухузроўневы домік, трэнажоры і месца для гульняў з мячом.

Спартыўную частку парку пакуль яшчэ дабудоўваюць.

Каментары3

  • дочка Максима Дизайнера
    11.05.2026
    "вялікі луг з крокусамі, які наступнай вясной павінен ператварыцца ў квітнеючае поле"

    а як ён ператворыцца ў квітнеючае поле, калі акуркі міма сметніцы кідаюць, ходзяць міма сходнікаў, 💩 за сабачкамі не прыбіраюць і г.д. ?

    патомкі яць князёў
    шляхта дзеравенская і ўсё такое
  • Мікалаіч
    11.05.2026
    Дык фота пакажыце што ў выніку атрымалася, колькі можна гэтыя рэндэры паказваць
  • Чел
    11.05.2026
    Мікалаіч, Не, беспилотники нельзя запускать. Сразу загребут.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць