Грамадства55

Хлопец ходзіць па банках, каб купіць 50 тысяч аднакапеечных манет. Навошта?

Беларус па імені Раман напісаў у Threads, што паставіў сабе задачу сабраць 50 000 манет па 1 капейцы. Як высветлілася, знайсці ў касах столькі манет не так ужо і проста, піша Myfin.by.

Фота з акаўнта @rom4ik.twr у Threads

У першы дзень Раман абышоў чатыры банкі, але не вельмі ўдала: удалося сабраць усяго 1,2% ад патрэбнай сумы.

Ён папрасіў дапамогі ў Threads — і людзі адгукаюцца. Хтосьці налічыў у сябе каля сотні манет і гатовы перадаць іх.

Людзі ў каментарах пачалі пісаць свае здагадкі, навошта Раману столькі манет: можа, для помсты былой, якая працуе ў касе, ці для помсты той, што падала на аліменты? Ён адказвае, што справа ў іншым. На пытанне, ці не для выкупу нявесты спатрэбіліся грошы, ён адказаў: «Штосьці накшталт гэтага».

Раман піша, што калі ўсё атрымаецца, то пазней пакажа вынік.

Каментары5

  • Імя
    28.07.2026
    Хм, гэта 500 рублёў, ці не так? Людзі ахвотна дапамагаюць, бо ім цікава ( навошта?).Такі трук ува многіх краінах закідаюць. Проста дзеля грошай.
  • Таталізатар
    28.07.2026
    Гандляр вяртае грошы за тавар нядобрасумленнаму пакупніку.
  • 453543
    28.07.2026
    Дзе будзе выкарыстоўваць? Фантазія ў такіх людзей працуе прымітыўна: плотненька пакласці грошыкі на сталешніцу і заліць лакам, ну, ці зрабіць "арыгінальную" падлогу у кватэры (аналагічна, выкласць капейкі на падлогу і заліць якім-небудзь празрыстым рэчывам).

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць