Грамадства22

1‑рублёвую манету на eBay прадаюць за $50

Журналістка выдання Myfin.by заўважыла, што на eBay за $50 прадаецца памятная медна-нікелевая манета «Калінкавіцкі строй» — такія былі ўведзены ў абарачэнне тры гады таму, у 2023-м.

З улікам дастаўкі манета абыдзецца больш чым $55. Дарэчы, у Беларусі яна прадаецца яшчэ даражэй: на сайце «Белнумізматыкі» яе выставілі за 161,9 BYN, а гэта $56 без дастаўкі.

На сайце беларускіх банкаў, якія прадаюць манеты гэтай серыі, менавіта такой ужо няма — на сайце Нацбанка ёсць толькі срэбраная (яшчэ даражэйшая) і медна-нікелевая без пазалоты (значна таннейшая).

І вось чаму: як паведамляе «Белнумізматыка», гэтая манета з пазалотай — адцюнінгаваная:

«Гэты эксклюзіўны лот уяўляе сабой мастацкую мадыфікацыю арыгінальнай манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, выпушчаную строга лімітаванай серыяй з 300 экзэмпляраў у межах праекта BelCoinArt. Нанясенне суцэльнага высокатэхналагічнага пакрыцця пад золата ператварыла лаканічны нікелевы чакан у каштоўны арт-аб'ект з глыбокім ювелірным аб'ёмам. Высакародны металічны бляск эфектна падкрэсліў аўтэнтычныя геаметрычныя ўзоры і знакамітыя палескія рамбічныя арнаменты, якія стагоддзямі служылі абярэгамі беларускай сям'і. Унікальнасць і сапраўднасць кожнага экзэмпляра пацверджаныя фірмовым нумарным сертыфікатам (Certificate of authenticity). Для абсалютнай абароны ад фальсіфікацыі на сертыфікат нанесеная спецыяльная галаграма BelCoinArt, якая разбураецца пры любой спробе адклейвання».

Каментары2

  • Atei
    24.07.2026
    Празь валберыз перасылайце тавар
  • Андрусь
    24.07.2026
    О! Родная Каленкавіччына нават у манетах увекавечаная.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць