Грамадства44

На адным з пляжаў Камсамольскага возера ў Мінску знайшлі кішэчную палачку

На пляжы № 6 вадасховішча «Камсамольскае возера» ў Мінску часова забаронена купанне дзяцей пасля таго, як у вадзе знайшлі перавышэнне дапушчальных мікрабіялагічных паказчыкаў, у тым ліку кішэчную палачку, паведамілі ў Зелянбудзе Цэнтральнага раёна сталіцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падставай для ўвядзення абмежаванняў сталі вынікі лабараторных даследаванняў, праведзеных 23 ліпеня.

Забарона тычыцца толькі дзіцячага купання ў межах пляжа № 6. Калі санітарныя паказчыкі вады палепшацца і будуць адпавядаць устаноўленым нормам, абмежаванне могуць адмяніць.

Раней падобныя меры ўжо прымаліся на асобных пляжах Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, аднак мінскія вадаёмы тады ў гэты пералік не ўваходзілі.

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя нагадалі, што на працягу ўсяго купальнага сезона якасць вады на афіцыйных пляжах краіны кантралюецца штотыдзень.

Каментары4

  • Жвір
    29.07.2026
    порнхаб, а ты не глядзі, куды ня трэба... Цяпер лета, трэба больш фотак з пляжаў, і нудыстскіх таксама, чаму не ?
  • людзі
    29.07.2026
    Не какайце ў ваду
  • нелюдзь
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць