Свет33

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза

Гандлёвая вайна з Вашынгтонам і рыторыка амерыканскага прэзідэнта пра далучэнне суседняй краіны ў якасці чарговага штата справакавалі геапалітычны разварот Атавы. Канадскі ўрад пачаў беспрэцэдэнтныя перагаворы з Бруселем, спрабуючы вырвацца з-пад татальнай эканамічнай залежнасці ад ЗША праз шчыльную інтэграцыю з еўрапейскім рынкам.

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні. Фота: Sean Kilpatrick / The Canadian Press

Як паведамляе The Wall Street Journal, прэм'ер-міністр Канады Марк Карні ініцыяваў кулуарныя кансультацыі з еўрапейскімі лідарамі аб наданні яго краіне статусу «асацыяванага сябра» Еўрасаюза.

Брусель ніколі раней не прапаноўваў падобнага фармату для трансатлантычных партнёраў, аднак маштабны эканамічны канфлікт у Паўночнай Амерыцы прымушае абодва бакі шукаць нестандартныя рашэнні. 

Адносіны дзвюх краін, ЗША і Канады, моцна пагоршыліся пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом у пачатку 2025 года: ЗША ўвялі жорсткія пошліны, а сам Трамп неаднаразова публічна прапаноўваў Канадзе стаць « 51‑м штатам». Карні на гэта катэгарычна адказаў, што яго краіна не прадаецца, і запатрабаваў ад амерыканскага кіраўніцтва «спыніць рабіць мемы» замест нармальнай дыпламатыі.

Замест таго каб саступаць эканамічнаму ціску Вашынгтона, які паглынае больш за 70 працэнтаў канадскага экспарту, канадскі ўрад узяў курс на дэамерыканізацыю ключавых галін.

Агенцтва Reuters піша пра абмеркаванне беспрэцэдэнтнага ўзроўню інтэграцыі: ад свабоднага, бязвізавага перамяшчэння работнікаў да зліцця стратэгічных ланцужкоў паставак у галіне энергетыкі, штучнага інтэлекту і здабычы крытычных мінералаў.

Канада плануе будаваць сумесныя з Еўропай дата-цэнтры, пракладаць падводныя інтэрнэт-кабелі і ствараць новыя спадарожнікавыя сеткі, каб пазбавіцца залежнасці ад амерыканскіх тэхналагічных гігантаў.

Дзеля дасягнення гэтай мэты Карні выкарыстоўвае свой брытанскі мабільны нумар для прамых нефармальных перапісак з Эманюэлем Макронам, Джорджай Мелоні і нямецкім канцлерам Фрыдрыхам Мерцам, пераконваючы іх, што

«Канада — самая еўрапейская з нееўрапейскіх краін».

Дэманстрацыяй новага вектара стане маючы адбыцца візіт Марка Карні ў Страсбур, дзе ён павінен прадставіць сваё бачанне еўрапейска-канадскага альянсу перад Еўрапарламентам. Адразу пасля гэтага, 20 верасня, канадскі прэм'ер сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі на архіпелагу Сен-П'ер і Мікелон — заморскай французскай тэрыторыі ля самага ўзбярэжжа Канады.

Палітычны падтэкст гэтай сустрэчы відавочны. Напярэдадні Дональд Трамп апублікаваў у сваёй сацыяльнай сетцы карту Паўночнай Амерыкі, дзе правакацыйна наклаў амерыканскі сцяг не толькі на Канаду, Мексіку і Грэнландыю, але і на французскія ўладанні.

Сумесны візіт еўрапейскага і канадскага лідараў закліканы прадэманстраваць Вашынгтону непахіснасць суверэнных межаў і гатоўнасць саюзнікаў бараніць сваю эканамічную і палітычную незалежнасць.

Аднак амбіцыйныя планы Атавы непазбежна сутыкаюцца з еўрапейскай бюракратычнай рэальнасцю. Дагавор аб свабодным гандлі паміж ЕС і Канадай (CETA), падпісаны яшчэ дзесяць гадоў таму, дагэтуль не ратыфікаваны дзесяццю еўрапейскімі дзяржавамі праз унутраныя спрэчкі вакол квот на сельскагаспадарчую прадукцыю.

Тым не менш шанцы на поспех застаюцца: раней канцлер Германіі Фрыдрых Мерц ужо прапаноўваў канцэпцыю «асацыяванага сяброўства» для Украіны, што стварае неабходны юрыдычны і ідэйны прэцэдэнт для рэалізацыі еўрапейскай мары Канады ў абыход класічнай, занадта доўгай працэдуры ўступлення ў ЕС.

Каментары3

  • jas'
    13.09.2026
    без меня меня хотят женить называется :-(
  • Jean
    13.09.2026
    Партыя Трудо ,,запрасіла,, да сябе 4,5 млн працоу́ных з Індыі , там зараз кашмар
  • Натан Р.
    13.09.2026
    Канада не змагалася за незалежнасць ад брытанскай кароны і засталася пад уплывам Брытаніі, з'яўляючыся членам Каралеўстваў Садружнасці, у шэрагу якога 15 краін кшталту Новай Гвінеі і Анцігуа- Барбадосу, у якіх цэрэманіяльную ўладу мае Брытанскі кароль, які кіруе праз сваіх генерал- губернатараў. (А ўсім гэтым канадска-брытана- еўрапейскім музейным прахам кіруюць Ротшыльды))). Так што так, калі ласка, сардэчна запрашаем у родную гавань, так сказаць, хопіць ужо паўночна-амерыканскай дзержавай прыкідвацца.

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць