Грамадства1414

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Былы міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк, які з сакавіка сядзіць у СІЗА КДБ, даў паказанні на дзясяткі людзей з лясной галіны. Пасля яго паказанняў у ізалятар адзін за адным едуць ляснічыя з раёнаў, а ў лясгасах пустуюць крэслы дырэктараў і галоўных ляснічых.

Сяргей Масляк. Фота: БелТА

12 сакавіка 2026 года Лукашэнка на нарадзе мімаходзь паведаміў, што міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк знаходзіцца ў СІЗА. «Яго ўзялі на гарачым… Вінаваты — ідзі і адказвай», — сказаў ён.

19 сакавіка Масляка вызвалілі ад пасады «ў сувязі з правіннасцю, несумяшчальнай з дзяржаўнай службай». Новым міністрам у чэрвені стаў Максім Лысенка.

Справа Масляка, як стала вядома «Нашай Ніве», далёкая ад завяршэння. Чыноўнік дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары КДБ і актыўна супрацоўнічае са следствам, загружаючы за сабой новых і новых людзей.

«Масляк выбраў стратэгію Брыло, які, уласна, быў у тым жа месцы і амаль у той жа час. Прыняў навязаную следчымі гульню «хочаш выйсці — здай сябра». Ужо нейкія шараговыя леснікі заязджаюць на СІЗА КДБ і ў працэсе прызнаюць хабары на $200», — стала вядома ад чалавека з галіны лясной гаспадаркі. Па ягоных словах, па многіх раёнах прайшліся следчыя КДБ, таму што «міністр нешта там успомніў пра наш раён». 

Гэтая інфармацыя супадае з публічнымі данымі. У тым жа сакавіку-красавіку было затрымана больш за два дзясяткі работнікаў лясной галіны: майстры лесу, дырэктары лясгасаў, галоўныя спецыялісты абласных лесагаспадарчых аб'яднанняў.

У адным з эпізодаў абвінавачанаму паставілі ў віну атрыманне часткі — «не менш за 20 кілаграм» — свіной тушы за падбор лепшай дзялянкі для нарыхтоўвання лесу.

У ліпені 2026 года ў Докшыцкім лясніцтве раскрылі схему крадзяжу больш за 230 кубаметраў драўніны. У Валожыне майстра ўчастка асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі за хабар 400 рублёў. У жніўні пракуратура пачала праверку лясгасаў Брэсцкай вобласці, у верасні кіраўнік падраздзялення лясгаса атрымаў два гады калоніі і 18 тысяч рублёў штрафу за хабар 900 рублёў і гэтак далей. 

Паводле банка вакансій, цяпер шукаюць дырэктараў Магілёўскага і Клімавіцкага лясгасаў. У Смаргонскім лясгасе са старонкі кіраўніцтва зніклі прозвішча і фота дырэктара, як і ў Маларыцкім. Вакансіі галоўных ляснічых акрытыя ў Быхаўскім, Наваградскім, Расонскім, Дзісненскім і іншых лясгасах. Толькі нядаўна запоўнілі вакантныя пасады галоўных ляснічых у Пастаўскім і Гомельскім лясгасах. 

У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса змяніўся дырэктар. 

Чаму мы называем паводзіны экс-міністра Масляка падчас следства «стратэгіяй Брыло»?

Ігар Брыло — былы міністр сельскай гаспадаркі, пасля памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці. КДБ арыштаваў яго ў лістападзе 2023 года па «малочнай справе». Ён актыўна супрацоўнічаў са следствам і прызнаў хабары на 2 мільёны долараў. На прызнальных паказаннях Брыло, наколькі вядома, і будавалася абвінавачванне па справе. 

У ліпені 2026 года суд прысудзіў Брыло 12 гадоў калоніі. 

46‑гадовы Сяргей Масляк скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і пачынаў працоўны шлях памочнікам ляснічага ў Волмянскім лясніцтве Мінскага лясгаса. Потым працаваў у «Белгіпралесе», кіраваў «Зелянбудам» Першамайскага раёна Мінска і Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў, пяць гадоў быў кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна. Міністрам прыродных рэсурсаў стаў у красавіку 2024 года. 

Каментары14

  • Зинаида
    29.09.2026
    ))). За 200 долларов. Похоже силовикам нет поля деятельности и они просто начинают сходить с ума от ничегонеделания. Сашина умка обосцала угол, дайте ему штрафа! А? Или слабо? Слабовики
  • Хлопец з леса
    29.09.2026
    А адкуль наша ніва ведае паказанні па справе, дзе яшчэ не было суда!?
  • Умка народов
    29.09.2026
    Зинаида, Ваш лучший коммент всех времён и Народов... Особенно про Умку.... Кормить такую армию трутней-слабовиков, это надо же уметь столько денюх иметь... В колхозы их, на поля, вместо "труженников" узбеков.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць