Усяго патроху1212

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?

Канструктары Lego, калекцыйныя лялькі і карткі з пакемонамі ўсё часцей купляюць для сябе дарослыя. У ЗША на хатнія гаспадаркі без дзяцей ужо прыпадае больш за палову продажаў цацак. І ўсё гэта адбываецца на фоне падзення нараджальнасці ва ўсім свеце. Чаму дарослых так цягне да дзіцячых забаў, разбіралася брытанскае выданне The Independent.

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі не для дзяцей, а для сябе. Адзін з прыкладаў — папулярныя фігуркі Labubu. Фота: Lars Penning / picture alliance via Getty Images

Нараджальнасць падае ва ўсім свеце. Паводле даных ААН, у 2024 годзе на адну жанчыну ў сярэднім прыпадала 2,2 дзіцяці, тады як у 1960‑я гады — каля пяці. Больш як у палове краін нараджальнасць ужо апусцілася ніжэй за ўзровень, неабходны для простага ўзнаўлення насельніцтва. Не выключэнне і Беларусь. Паводле інфармацыі беларускіх навукоўцаў, сумарны каэфіцыент нараджальнасці па краіне ў 2024 годзе склаў 1,1, а ў Мінску — усяго 0,6.

У той час як дзяцей нараджаецца ўсё менш, у індустрыі цацак назіраецца нечаканая тэндэнцыя: усё большую ролю на гэтым рынку адыгрываюць дарослыя пакупнікі.

Паводле звестак даследчай кампаніі Circana, у першай палове 2026 года на амерыканскія хатнія гаспадаркі без дзяцей прыпала 55% продажаў цацак у грашовым выражэнні. За год продажы гэтай катэгорыі пакупнікоў выраслі на 16%. Гэта дапамагло амерыканскай індустрыі цацак паказаць найлепшыя вынікі за першае паўгоддзе за апошнія шэсць гадоў.

Захапленне цацкамі сярод дарослых існавала заўсёды, аднак раней яно лічылася хутчэй нішавым хобі. Цяпер жа ператварылася ў масавую з'яву, якая атрымала назву kidult — ад англійскіх слоў kid (дзіця) і adult (дарослы). Так называюць дарослых, якія захапляюцца дзіцячымі цацкамі і забавамі.

Адным з прыкладаў стаў поспех Lego. Цікавасць дарослых да гэтых канструктараў стала настолькі вялікай, што дацкі вытворца пачаў спецыяльна выпускаць і рэкламаваць наборы для гэтай аўдыторыі. У дарослых прыхільнікаў Lego нават ёсць уласная назва — AFOL (Adult Fans of Lego).

Падобная гісторыя адбылася з калекцыйнымі карткамі Pokémon. Рэчы, якімі захапляліся дзеці ў 1990-я, цяпер сталі прадметам калекцыянавання і дарагіх інвестыцый. У 2026 годзе адну з рэдкіх картак прадалі за рэкордныя $16,5 мільёна.

Аднак захапленне дарослых не абмяжоўваецца цацкамі. Вялікія супольнасці прыхільнікаў ёсць і ў Disney, і ў «Гары Потэра». Яны наведваюць тэматычныя паркі без дзяцей, пераапранаюцца ў любімых персанажаў, купляюць касцюмы, сувеніры і іншыя калекцыйныя рэчы. Для такіх фанатаў у англійскай мове нават з'явіліся асобныя назвы — Disney adults і Harry Potter adults. Праўда, гэтыя выразы нярэдка ўжываюцца з іроніяй, намякаючы, што людзі так і не пасталелі.

У 2025 годзе сапраўдны ажыятаж выклікалі лялькі Labubu — невялікія пухнатыя фігуркі з вялікімі вачыма і вострымі зубамі. Калекцыянеры стаялі ў чэргах, а асобныя мадэлі перапрадаваліся ў некалькі разоў даражэй за першапачатковы кошт.

Асаблівай папулярнасцю Labubu карысталіся сярод маладых жанчын. Для многіх гэтыя фігуркі сталі модным аксесуарам і спосабам самавыяўлення. Падобную папулярнасць атрымалі і японскія мініяцюрныя фігуркі Sonny Angel.

Чаму дарослыя вяртаюцца да дзіцячых забаў?

На першы погляд, масавае захапленне цацкамі можна патлумачыць настальгіяй. Людзі, якія выраслі ў 1990‑я і 2000‑я гады, цяпер могуць дазволіць сабе купіць тое, пра што марылі ў дзяцінстве.

Як тлумачыла выданню The Telegraph экспертка па сусветным рынку цацак кампаніі Circana Фрэдэрык Тут, дарослыя ўсё часцей звяртаюцца да канструктараў, настольных гульняў, пазлаў, калекцыйных фігурак і мяккіх цацак, каб справіцца са стрэсам і няўпэўненасцю ў будучыні на фоне войнаў і эканамічных праблем.

Знаёмыя з дзяцінства рэчы могуць выклікаць пачуццё бяспекі і прадказальнасці. Збіранне канструктара або калекцыянаванне фігурак дазваляе хаця б ненадоўга адцягнуцца ад паўсядзённых праблем.

The Independent звяртае ўвагу, што прычыны, праз якія людзі адкладаюць нараджэнне дзяцей, могуць часткова супадаць з тымі, што падштурхоўваюць іх шукаць суцяшэнне ў дзіцячых захапленнях. Аднак прамой сувязі паміж гэтымі тэндэнцыямі прыведзеныя даныя не даказваюць.

Каментары12

  • Деградация цивилизации
    20.10.2026
    Ислам наступает. Белые отступают. Вот что это значит.
  • Федзя
    20.10.2026
    Происходит деградация.
  • Filipp
    20.10.2026
    "Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?"©
    Гэтыя "дарослыя" з'яўляюцца такі толькі па пашпарце, на факту дзеці.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць