Грамадства4444

Прадстаўніца Акадэміі навук раскрыла ўзровень нараджальнасці ў Беларусі. Ён жахліва нізкі

Лічба колькасці дзяцей, якую цяпер у сярэднім нараджае адна жанчына, ніколі раней не гучала і не публікавалася.

Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з cherikovnews.by

16 кастрычніка ў Беларусі прайшоў «Адзіны дзень інфармавання». Гэта цэнтралізавана арганізаваныя мерапрыемствы — аналаг «палітінфармацый» у савецкі час, калі да ўсіх жыхароў краіны адначасова даносяць устаноўкі і наратывы, патрэбныя ўладзе. Тэмай апошняга дня інфармавання стала «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве».

Дзякуючы гэтаму ў СМІ трапілі лічбы, якія ніколі раней у адкрытым доступе не публікаваліся — колькасці дзяцей, якія ў сярэднім нараджае адна жанчына.

У Смалявіцкім райвыканкаме дзень інфармавання праводзілі Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі, і Настасся Баброва, кандыдатка эканамічных навук, дацэнтка, дырэктарка Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі Акадэміі навук.

Як піша смалявіцкая раённая газета «Край смалявіцкі», Настасся Баброва расказала, што «нізкая нараджальнасць — адно з самых вострых пытанняў. Сумарны каэфіцыент па краіне — 1,1, а ў Мінску — усяго 0,6. Гэта ніжэй, чым у краінах з аналагічным узроўнем урбанізацыі: напрыклад, у Вялікабрытаніі — 1,4. Парадокс: у сталіцу актыўна едзе моладзь, будуецца жыллё, але гэта не прыводзіць да росту нараджальнасці», — адзначыла навуковец.

Для параўнання: у Літве колькасць дзяцей на адну жанчыну складае 1,21, у Польшчы 1,3, у Латвіі — 1,35. У ваюючай Украіне — 1,0.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый лічыла, што ў Беларусі колькасць дзяцей на адну жанчыну складае 1,23.

Каэфіцыент 1,1 азначае, што Беларусь належыць да групы краін з самай нізкай у свеце нараджальнасцю. 

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае. Аднак лічбы Беларусі — яшчэ ніжэйшыя, чым у еўрапейскіх краінах.

Прадстаўнікі ўладаў, у тым ліку і Настасся Баброва, выступаючы ў Смалявічах, ускладаюць віну за такія дэмаграфічныя паказчыкі на распаўсюд няправільных каштоўнасцяў і недастатковую тлумачальную працу. Аднак такому рэзкаму прасяданню нараджальнасці менавіта ў нашай краіне цяжка даць нейкае іншае тлумачэнне, як масавую эміграцыю маладога насельніцтва па палітычных прычынах. 

Школьніцы ў Віцебску. Фота выдання «Віцьбічы»

У 2025 годзе ўпершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Праўда, лічбы сталі публікаваць адразу за 2024-ы, прапусціўшы чатыры папярэднія гады. Гэта было зроблена, імаверна, каб схаваць трагічныя звесткі аб колькасці памерлых ад кавіду, якая склала каля 90 тысяч чалавек.

Па афіцыйных даных, у 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58938 дзяцей, паказчык нараджальнасці — 6,5 ‰ (гэты значок праміле паказвае колькасць нараджэнняў на тысячу чалавек).

Колькасць нараджэнняў у Беларусі (2012—2024)

Колькасць нараджэнняў у Беларусі (1990—2024)

Нагадаем, значэнне нараджальнасці за 2024 год — гэта гістарычны антырэкорд. Колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў Беларусі, зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Колькасць нараджэнняў у Беларусі (1950—2024)

Смяротнасць у Беларусі

Яшчэ адна лічба, якую не публікавалі некалькі гадоў, — колькасць памерлых людзей. Па свежых даных Белстата, у 2024 годзе яна склала 115 124 чалавекі, паказчык смяротнасці — 12,6 ‰ (аналагічна лічыцца ў праміле і паказвае колькасць смерцяў на тысячу чалавек).

Значэнні з 2020 па 2023 год статыстычнае ведамства таксама па невядомай прычыне прапусціла. «Кіберпартызаны» на аснове даных уцечак прыводзілі такія лічбы памерлых у Беларусі па гадах: у 2020‑м — 149 339, у 2021‑м — 177 825, у 2022‑м — 130 064, у 2023‑м — 119 823.

З улікам гэтых даных сітуацыя са смерцямі па гадах выглядае так:

Колькасць смерцяў у Беларусі (2012—2024)

Колькасць смерцяў у Беларусі (1990—2024)

Колькасць смерцяў у Беларусі (1950—2024)

Таксама Белстат апублікаваў значэнне натуральнага прыросту (а дакладней, змяншэння) насельніцтва Беларусі за 2024 год — мінус 56 186 чалавек. Гэтая лічба паказвае рознасць паміж нараджальнасцю і смяротнасцю, яна не ўлічвае міграцыйныя працэсы.

Фоты ў афіцыйных каналах з лекцый пра «Ролю сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве» толькі падкрэсліваюць вастрыню дэмаграфічных праблем.

Вось як выглядала гэтая лекцыя ў Чэрыкаве:

Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з cherikovnews.by

Вось як гэтыя лекцыі выглядалі ў Мёрскім раёне:

Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з тэлеграм-канала miory_za_bel
Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з тэлеграм-канала miory_za_bel

У Смалявічах Якубіцкая і Баброва выступалі перад элітнай аўдыторыяй, якая складалася з кіраўніцтва райвыканкама, дэпутатаў райсавета і сельсаветаў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, а таксама ЖКГ.

Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з газеты «Край смалявіцкі»
Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка. Фота з газеты «Край смалявіцкі»

Каментары44

  • Слухачы Дня інфармавання 16 кастрычніка.
    18.10.2025
    на фота гляджу... а хто нараджаць будзе? гэтыя дзядзькі і цёцькі?
  • Кафка отдыхает
    18.10.2025
    Терпилоидов согнали пад прымусам. А те сидят и думают, как бы побыстрее свалить из этого абсурда.
  • Прапанова
    18.10.2025
    Трэба пасадзіць самазванца і ягоных прыкарытнікаў, якія правалілі план па дэмаграфіі.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць