Грамадства33

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Прапаў амаль год таму — а ніхто і не заўважыў яго знікнення.

Ігар Сяргееў. Фота: Onliner.by

У гэтым годзе быў вынесены прысуд генеральнаму дырэктару Беларускага цэментнага завода. Пра гэта паведаміў старшы пракурор Генеральнай пракуратуры Беларусі Андрэй Федаровічаў.

«Сёлета за карупцыйныя злачынствы да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 607 чалавек, чацвёра з якіх займалі адказныя пасады. За хабарніцтва былі асуджаныя генеральныя дырэктары «Камунаркі», Беларускага цэментнага завода, Гродзенскага мясакамбіната і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы», — заявіў ён.

Пра пераслед кіраўніка цэментнага завода раней не было вядома. Пра каго ідзе гаворка? З 2021 года на чале прадпрыемства быў Ігар Сяргееў. Ён жа ў 2024 годзе быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці.

Калі дакладна знік Сяргееў, незразумела. Гэта адбылося ў канцы 2025 года ці ў самым пачатку 2026 года.

На сайце «Голаса Касцюкоўшчыны» апошняе меркаванне ад яго імені было апублікавана 17 лістапада 2025 года, хоць звычайна Сяргеева там згадвалі штомесяц.

Новы дырэктар з’явіўся на Беларускім цэментным заводзе ў маі 2026 года. Пасаду заняў Яўген Валошчык, які раней быў галоўным тэхнолагам у «Краснасельскбудматэрыялах» — іншым цэментным прадпрыемстве, яно знаходзіцца ў Ваўкавыскім раёне. Агулам жа Валошчык адпрацаваў на тым заводзе больш за 20 гадоў.

Ігару Сяргееву 47 гадоў. Ён усю кар’еру зрабіў у Крычаве, дзе і нарадзіўся. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, трохі папрацаваў у калгасе на радзіме і ў хлебапрыёмным прадпрыемстве, а пасля на доўгі час — з 2003 да 2021 — засеў у «Крычаўцэментшыферы». Там Сяргееў прайшоў шлях ад інспектара службы кантролю да намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях. І адтуль яго перавялі ў Касцюковічы на Беларускі цэментны завод — дырэктарам.

Ігар Сяргееў. З сайта Савета Рэспублікі яго профіль схавалі не пазней за студзень 2026 года. Фота: Sb.by

Агулам у Беларусі ёсць тры цэментныя заводы, аб’яднаныя ў холдынг — у Касцюковічах, у Крычаве і ў Краснасельскім. У кожны з іх дзяржава ўклала сотні мільёнаў даляраў, але яны па-ранейшаму працуюць у мінус, а топ-менеджараў перыядычна саджаюць за карупцыю.

Сяргееў не стаў выключэннем. За атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча (ч. 3. арт. 430 Крымінальнага кодэкса), прадугледжваецца ад 5 да 15 гадоў калоніі. Выглядае, што першасны суд ужо адбыўся. Але невядома, былы сенатар чакае апеляцыю ці ўжо адправіўся ў калонію.

Каментары3

  • s
    22.10.2026
    Калі бачу, як клічуць лукашэнкаўскіх халуёў амерыканскімі словамі, “сенатар”, думаю пра сена, бульбу, гной, сьвінарнік…
  • Мясніковіч
    22.10.2026
    Так это друзья отца премьера Турчина попросили устроить сына. Турчин знал, что эти люди с советских времен «промышляли». Но дал согласие на назначение.
  • Национал-капиталист Беларуси
    22.10.2026
    Я не открою секрет, если расскажу, что правоохранительная система Беларуси давно работает на заказ. Ещё надо присмотреться на тех, кто спровоцировал на дачу взятки или давал взятку. Там могут торчать уши негласных осведомителей МВД или КГБ.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі35

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук16

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць