Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы
«Калі яна кажа «не бойцеся», у яе ёсць на тое падставы», — тлумачыць Сяргей Ціханоўскі сваім гледачам.

Блогер Сяргей Ціханоўскі ў чарговым стрыме паіранізаваў з прамовы сваёй жонкі, лідаркі дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай на адкрыцці Forum 2000 у Празе.
«Я ведаю, як цяжка захоўваць надзею, калі навокал столькі дрэнных навін. Але дыктатары хочуць, каб мы адчувалі сябе бяссільнымі. Давайце не будзем даваць ім такой радасці. Еўропа моцная дзякуючы сваім каштоўнасцям. Ніколі не адмаўляйцеся ад іх. І ніколі не недаацэньвайце ўласную сілу. Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх. Заставайцеся адзінымі. Заставайцеся ўпэўненымі. Не страчвайце аптымізму. Бо найвялікшы падарунак, які мы можам зрабіць дыктатарам, — гэта наш страх. А самая вялікая пагроза для іх — наша мужнасць», — прагучала ў выступе Святланы Ціханоўскай.
Блогер вырашыў пракаментаваць заяву палітыка:
«Шмат людзей з Беларусі і Расіі пісалі: «Як гэта: «не бойцеся»? Табе добра казаць, ты там за мяжой, а мы тут, у краіне, і ты нам раіш не баяцца. Дык, можа, ты нам яшчэ, тыпу, і на вуліцу выходзіць параіш? А сама чаго не выходзіш, га?» Вось такіх каментароў было вельмі шмат.
Але я павінен, шчыра кажучы, у гэтым выпадку заступіцца за Святлану Георгіеўну перад гэтымі хейтарамі. Бо яна, што б вы ні пісалі, ні кропелькі не хлусіць і ніякіх там глупстваў не кажа. А чаму ёй, уласна кажучы, трэба баяцца Лукашэнкі ці Пуціна? Вось чаму?
Абсалютна незразумела. Рэч у тым, што той жа Лукашэнка дапамог ёй з грашыма на жыллё, вы ж ведаеце, так? І дапамог давезці яе да мяжы. А вось нядаўна быў выпадак: там нейкая тэрарыстычная пагроза дзецям адной актывісткі, дык нават выклікалі консула Польшчы ў Беларусі. І гэтаму консулу перадалі ўсю інфармацыю, што рыхтуецца тэракт. Гэта значыць, берагуць яе, своечасова паведамілі. Нават мужа ёй выпусцілі.
Чытайце. «Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы
Таму, калі яна кажа «не бойцеся», у яе ёсць на тое падставы. Чаму не? Чаму не, калі Лукашэнка сапраўды дапамагае. Ну, як можа, так і дапамагае, клапоціцца пра яе. Таму яна яго і не баіцца, і Пуціна таму называе мудрым.
Таму не накідвайцеся, сябры, не накідвайцеся. Вы гэтыя прэтэнзіі прад'яўляеце зусім беспадстаўна».
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары