Серыял пра жорсткія норавы злачыннага свету Лондана здымае Гай Рычы.

Экс-капітан зборнай Швецыі па футболе, былы гулец «Аякса», «Мілана», «Ювентуса», «Барселоны», ПСЖ, «Манчэстэр Юнайтэд» Златан Ібрагімавіч, што мае досвед па адным з фільмаў пра «Астэрыкса і Абелікса», атрымаў ролю ў крымінальным серыяле «Гангстэрлэнд» (MobLand), паведаміў The Sun.
Паводле інфармацыі выдання, 45‑гадовы экс-футбаліст з'явіцца ў трэцім сезоне серыяла разам з такімі акцёрамі, як Хелен Мірэн, Том Хардзі і Пірс Броснан.
Паведамляецца, што Златан з яго ростам у 195 сантыметраў упішацца ў новы сезон, ён вельмі фактурны.
Серыял «Гангстэрлэнд» распавядае пра норавы крымінальнага Лондана.
Лідары групоўкі сямейная пара Харыганаў — Конрад (Пірс Броснан) і Мэйв (Хелен Мірэн), якія нават у паважаным узросце не грэбуюць узброенымі налётамі з выкарыстаннем пісталетаў.
Іх правая рука Гары да Соўза (акцёр Том Хардзі), які па яго словах «ацэньвае рызыкі, мадэлюе сітуацыю, рашае праблемы».
У фільме таксама зняліся такія зоркі брытанскага кіно як Пэдзі Кансідайн, Лара Пулвер, Тобі Джонс, Джоан Фрогат, Эмет Сканлан, Джанэт Макцір.
У другім сезоне ў фільм удала ўпісаўся герой Джоні Флэна, які сыграў Фрэнкі Купера — наркабарона, які для прыкрыцця працуе ў цырульні і ганяе па Лондане на электрасамакаце.
Напэўна, Златан Ібрагімавіч удала ўпішацца ў новы сезон, здымкі якога пачнуцца неўзабаве. У канцы другога сезона нямала прадстаўнікоў крымінальнага свету палягло, у тым ліку пад кулямётным агнём правай рукі Гары да Соўзы дзяўчыны з тыповым беларускім імем Зося.
Фильм «Гангстэрлэнд» мае вельмі высокі рэйтынг на агрэгатары Imdb — 8,4 бала, на Rotten tomatoes — 83%.
Каментары