На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы
Падчас нядзельнага матчу паміж мінскім і маскоўскім «Дынама» на «Мінск-Арэне» адбыўся непрыемны інцыдэнт.

У адным з гульнявых эпізодаў шайба вылецела за межы пляцоўкі і трапіла ў галаву заўзятарцы. Праз атрыманыя траўмы жанчыну прыйшлося шпіталізаваць, піша Onliner.by.
Дачка пацярпелай расказала, што ўсё адбылося ў другім перыядзе. Жанчына сядзела ў першым шэрагу, калі падчас аднаго з гульнявых эпізодаў шайба вылецела на трыбуну і трапіла ёй у галаву.
«Моцна крывіла патыліца, хутка ў крыві было ўсё адзенне. Неўзабаве падаспелі дактары і прывялі маму ў прытомнасць нашатырным спіртам, каб яна не губляла прытомнасці. Пасля заканчэння другога перыяду прыйшлі яшчэ супрацоўнікі хуткай дапамогі, якія прынеслі каталку. Яны вынеслі маму з арэны і аказалі першую дапамогу», — расказала Onliner дачка пацярпелай.
Марыну Уладзіміраўну шпіталізавалі ў Бальніцу хуткай дапамогі. У пацярпелай дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і наклалі пяць швоў на галаве. Яна знаходзіцца ў стацыянары.
Пацярпелую ў бальніцы наведалі хакеісты Сяргей Кузняцоў і Данііл Сацішвілі. Яны перадалі заўзятарцы падарунак ад каманды.

Каментары