Грамадства22

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?

Першае спатканне ў мінскім кафэ скончылася нечакана: пасля вячэры малады чалавек выйшаў пакурыць і не вярнуўся. Афіцыянт заявіў дзяўчыне, што цяпер яна павінна заплаціць за абаіх.

Фота: vecteezy.com

Чытачка «Аргументаў і фактаў у Беларусі» расказала, што папрасіла прынесці рахунак толькі за замоўленыя ёю стравы. Аднак пасля размовы з кіраўніцтвам афіцыянт запатрабаваў аплаціць увесь чэк.

У Рэгіянальным таварыстве абароны спажыўцоў патлумачылі, што такое патрабаванне незаконнае.

І дзяўчына, і яе спадарожнік з'яўляліся асобнымі пакупнікамі, таму кожны павінен плаціць за ўласную замову. Агульны рахунак на столік не робіць аднаго наведніка адказным за тое, што замовіў другі.

У такой сітуацыі можна папрасіць афіцыянта падзяліць рахунак. Калі ўзнікне спрэчка, хто якія стравы замаўляў, супрацоўнікі кафэ могуць прагледзець запісы з камер відэаназірання.

Дзяўчына таксама можа перадаць установе вядомыя ёй звесткі пра мужчыну — імя, адрас і нумар тэлефона, каб з яго запатрабавалі аплату.

Згодна з артыкулам 456 Грамадзянскага кодэкса, пакупнік абавязаны аплаціць тавар да або пасля яго перадачы. Калі наведнік збег і не заплаціў, кафэ можа спагнаць з яго кошт замовы праз суд.

Каментары2

  • Праваабаронцам
    19.11.2026
    А можна каментар юрыста, хто павінен заплаціць кавалеру за нэрвовы зрыў і сапсаваны настрой? Відавочна, гэтая талерачніца пайшла на хітрыкі і хацела саскочыць з сэксу!
  • Filipp
    19.11.2026
    Хлопцы бярэм на ўзбраенне, калі дзяўчына сышла і не аплаціла, за яе плаціць не абавязкова, хай яе шукае міліцыя і адміністрацыя.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава38

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць