Навука і тэхналогіі1717

У Расіі хочуць пакараць карыстальнікаў Torrent-аў

А што будзе з беларускімі Torrent-сайтамі?

З развіццём тэхналогіі капіяваць і перадаваць дадзеныя ўсё прасцей. У электронным свеце, перапісваючы інфармацыю, мы папросту не задумваемся аб тым, адкуль яна паходзіць і каму належыць. Такі падыход вельмі часта выклікае праблемы з заканадаўствам.

У Расіі Следчы камітэт пры МУС цяпер вырашае пытанне прыцягнення да адказнасці найбольш актыўных карыстальнікаў торэнт-трэкераў, якія захавалі на ўласных кампутарах вялікую колькасць фільмаў. Нагодаю сталася распачатая крымінальная справа за «парушэнне аўтарскіх правоў» ў дачыненні мужа і жонкі, якія праз рэсурс interfilm.ru без дазволу правауладальнікаў прадавалі ў Інтэрнэце аматарскія пераклады фільмаў.

У лютым гэтага года расійская кампанія «Ру-Цэнтр» прыпыніла дэлегаванне папулярнага на постсавецкай прасторы парталу torrents.ru, адміністрацыя трэкеру вымушана была змяніцца даменнае імя і перайсці ў зону .org.

Ці магчыма падобнае развіццё падзеяў у Беларусі? Указ № 60 прадугледжвае кантроль Інтэрнэту, але мала каго у Беларусі хвалюе абарона капірайтаў ды правоў аўтараў.

«Сённяшняя сістэма абароны аўтарскіх правоў не дасканалая. Бессэнсоўна змагацца з перадачаю фільмаў у сеціве. Тым больш у Беларусі, дзе любы «пірацкі» фільм можна набыць на кірмашы.
Лепш ствараць новую сістэму аховы аўтарства ды падтрымліваць наяўныя сэрвісы перадачы звестак», — лічыць заўзяты карыстальнік торэнтаў Юрась, які за месяц спампоўвае і перадае ля 300 Гб інфармацыі.

«Натуральна, у Беларусі існуе заканадаўства, якое абараняе аўтарскія правы. Іншая справа, што мала хто звяртаецца па абарону. Працэдура падачы, да таго ж, шмат каштуе — каля 20 базавых (700 тысяч), хоць кошт у дадзенай справе залежыць ад розных крытэраў, — каментуе юрыст.
— Колькасць пазоваў па абароне аўтарскіх правоў складае недзе 1–2 справы за год, яна значна меншая за колькасць пазоваў па абароне годнасці, напрыклад».

Сітуацыя выглядае досыць супярэчлівай. З аднаго боку, у інтэрнэце маніфест хакеру заклікае, што інфармацыя належыць кожнаму ў роўнай ступені. Але не кожны валодае аднолькавымі разумовымі здольнасцямі для стварэння інфармацыі. Чаму хтосьці прыкладае намаганні для з’яўлення звестак, а нехта мусіць атрымліваць іх задарма?

Фактычна, захаванне на кампутары прынамсі адной копіі кантрафактнай прадукцыі ўжо ёсць злачынствам і парушэннем законных аўтарскіх правоў.

Torrent — пратакол абмену файламі ў Інтэрнэце, па якім дадзеныя перадаюцца часткамі. Кожны torrent-кліент, атрымліваючы частку файла, у той жа час перадае яе іншым кліентам. Такая сістэма паніжае нагрузку і залежнасць кожнага карыстальніка ад іншага, бо файлы адначасова пампуюцца праз некалькі карыстальнікаў. Як пратакол распаўсюду файлаў, торэнт набыў вялікую папулярнасць сярод інтэрнэт-юзераў.

15 ліпеня на нейкі час спыняў працу беларускі торэнт-трэкер www.torrent.by. Гэта выклікала чуткі пра яго закрыццё. Аднак пасля абеду ён аднавіў працу.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць