«Мясцовыя банкі загружаныя». 18‑гадовая пінчанка адвезла грошы ў Маскву для дэкларавання
У пачатку лістапада дзяўчыне патэлефанавалі ў тэлеграме. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам «аддзела лічбавай бяспекі» і паведаміў, што ў яе кватэры будзе праведзены ператрус, але перад гэтым неабходна задэклараваць усе грашовыя сродкі.
Дзяўчына ўзяла зберажэнні бацькоў і паказала іх кіберзлачынцам па відэасувязі, паведамляе СК.
Затым ашуканцы сказалі, што супрацоўнікі мясцовых банкаў загружаныя працай, таму грошы трэба даставіць самастойна ў Маскву. Пінчанка прыехала ў сталіцу Расіі на цягніку і перадала зберажэнні кур'еру.
Вярнуўшыся дадому, дзяўчына нічога не расказала сям'і. Знікненне грошай сваякі неўзабаве выявілі самі: не хапала амаль 7 тысяч еўра і 200 тысяч расійскіх рублёў.
Каментары