Здарэнні11

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»

Мінчанка закурыла ў пад'ездзе і атрымала ў адказ абурэнне суседа.

Ілюстрацыйнае фота

Слоўным канфліктам усё не скончылася: мужчына зняў тое, што адбывалася, на тэлефон, а затым у пад'ездзе з'явілася ўлётка з фота дзяўчыны і непахвальным каментаром. Гераіня здымка задалася пытаннем, ці парушыў жыхар закон? У міліцыі адказалі.

Як пішуць Мінск-Навіны, Ева жыве ў адным з дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада. Па словах мінчанкі, яна прызнае, што не мела рацыі, закурыўшы ў пад'ездзе. Але ў моманце пазбегнуць канфлікту з суседам, які праходзіў міма, не выйшла: мужчына пачаў крычаць і здымаць тое, што адбываецца, на тэлефон.

«А раніцай у пад'ездзе з'явілася ўлётка з маёй фатаграфіяй і абразлівым подпісам накшталт «такая-сякая, труціць нашых дзяцей, няхай увесь пад'езд ведае!» — цытуе словы Евы выданне.

У міліцыі патлумачылі: па-першае, сама дзяўчына сапраўды парушыла закон — гаворка ідзе пра курэнне ў забароненых месцах. За гэта пагражае папярэджанне, а пры паўторным парушэнні — штраф да чатырох базавых адзінак (сёння 180 рублёў). Каб прыцягнуць суседку да адказнасці, відавочца мог звярнуцца ў міліцыю або да ўчастковага.

— А вось зробленая ім «дошка ганьбы» можа быць расцэненая як абраза, што цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць паводле арт. 10.2 КаАП. За наўмыснае зневажэнне гонару і годнасці асобы, выяўленае ў непрыстойнай форме, пагражае штраф да 30 базавых адзінак (сёння 1350 рублёў). А калі абраза зроблена публічна, у тым ліку шляхам размяшчэння адпаведных матэрыялаў у агульнадаступным месцы, то пакараннем могуць стаць штраф ад 10 да 200 базавых адзінак (450—9000 рублёў), або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Аднак не кожнае непрыемнае выказванне ці крытычная заўвага з'яўляецца абразлівай з пункту гледжання закону. Пры разглядзе заявы будзе ўлічвацца змест улёткі, а для ацэнкі характару выказванняў часам патрабуецца лінгвістычная экспертыза, — адзначыў старшы ўчастковы Маскоўскага РУУС Ілля Мароз.

Што да размяшчэння фота, то гаворка ўжо ідзе не толькі пра распаўсюджванне персанальных даных, але і пра пагрозу бяспецы чалавека, які трапіў на здымак. Напрыклад, калі нехта з суседзяў вырашыць адпомсціць ці правучыць.

— За парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных (арт. 23.7 КаАП) прадугледжаны штраф. Збор, апрацоўка і распаўсюджванне асабістых даных у выглядзе фота/відэа/гуказапісу дапушчальныя толькі ў адным выпадку — калі аўтар перадасць кантэнт непасрэдна органам унутраных спраў для прававой ацэнкі (без публікацыі ў СМІ, грамадскім месцы і гэтак далей).

Тым, хто апынуўся ў такой жа сітуацыі, як Ева, можна зафіксаваць змест улёткі і месца, дзе яна размешчана. Далей, патлумачылі ў ведамстве, можна альбо звярнуцца ў міліцыю, альбо пайсці ў суд. Прычым пазоў можна падаць аб кампенсацыі маральнай шкоды за парушэнне асабістых немаёмасных правоў.

Каментары1

  • Вася
    23.11.2026
    Короче стричь глупых овец лукашисты умеют

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць