Вайна

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам

47‑гадовы беларус з Кобрына, які, верагодна, служыў у расійскай арміі па кантракце, скончыў жыццё самагубствам у раёне актыўных баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта адбылося 4 жніўня 2026 года ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці, піша выданне «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Rodrigo Abd / AP

Пра гэты выпадак «Люстэрка» даведалася з расійскіх афіцыйных статыстычных даных, атрыманых удзельнікамі праектаў «Кіберпартызаны» і Silent Crow. Паводле запісу ў расійскім дзяржаўным рэестры смерцяў, прычынай стала самагубства шляхам агнястрэльнага ранення. Судова-медыцынскі эксперт кваліфікаваў смерць як наўмыснае самапашкоджанне.

Імя загінулага ў базе Расстата не пазначана. Аднак у запісе гаворыцца, што мужчына нарадзіўся ў 1979 годзе ў Кобрыне і быў зарэгістраваны там жа. Ён меў беларускае грамадзянства і праходзіў вайсковую або прыроўненую да яе службу. Найбольш верагодна, што гаворка ідзе пра кантрактную службу ў расійскай арміі.

Журналісты знайшлі звесткі пра жыхара Кобрына Івана Аляксяевіча, дата нараджэння і адрас рэгістрацыі якога цалкам супадаюць з інфармацыяй у запісе пра смерць.

Раней Аляксяевіч працаваў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах Кобрынскага раёна, у тым ліку вартаўніком. Пасля 2019 года яго працоўная кар’ера ў Беларусі, паводле звестак з выцекаў, скончылася. У пазнейшыя гады ён фігураваў у базах як майстар, грузчык і зборшчык у Маскоўскай вобласці.

Усяго ў базе Расстата ёсць звесткі пра 180 мужчын, якія загінулі ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці толькі за жнівень 2026 года. Ім было ад 19 да 63 гадоў. У большасці выпадкаў прычынамі смерці пазначаныя выбухі падчас баявых дзеянняў і іншыя траўмы, звязаныя з вайной.

Самагубства беларуса — не адзіны падобны выпадак у гэтым раёне. За жнівень 2026 года там зарэгістравалі дзве такія смерці, а за апошні год — прынамсі шэсць.

Ацэнкі агульнай колькасці беларусаў, якія загінулі, ваюючы на баку Расіі, адрозніваюцца. Расследавальніцкія праекты «Бюро» і Беларускага расследавальніцкага цэнтра знайшлі ў даных Расстата звесткі больш чым пра 480 такіх чалавек. «Кіберпартызаны» налічылі ў базе памерлых 503 грамадзяніны Беларусі, яшчэ 15 чалавек выявілі ў беларускіх рэестрах і 212 — у даных украінскага праекта «Хачу жыць». Такім чынам, паводле іх падлікаў, загінулі як мінімум 730 беларусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну29

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму50

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну29

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць