Музыка2929

«Бандэрштат» ля беларускай мяжы

Пад Луцкам прайшоў фестываль Бандэры.

Гэты фестываль альтэрнатыўнай музыкі адбываўся 7–8 жніўня ў вёсцы Ракіні за 12 км ад Луцку на тэрыторыі Музея гісторыі сельскай гаспадаркі.

Сімвалам мерапрыемства быў нацыянальны герой Украіны Сцяпан Бандэра. Дух Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) прасочваўся ў паказальных выступах баявога гапака, рэканструкцыі бою паўстанцаў з войскамі НКВД і агульным аздабленні.

Правы канцэрт адзначыўся забаронаю распіцця спіртных напояў. З раніцы ў нядзелю ўсіх жадаючых запрашалі ў капліцу на службу Божую.

Падчас сустрэчаў з ветэранамі УПА й палітыкамі зазначалася, што дзейсная ўкраінская ўлада не збіраецца шанаваць нацыянальных герояў.

На майках сябраў арганізацыі «Нацыянальны Альянс» на пяці мовах, сярод якіх і беларуская, быў надпіс «Прабачце, што мой прэзідэнт ідыёт. Я за яго не галасаваў!».

Ветэраны УПА заклікалі моладзь працаваць на карысць мясцовых выбараў, якія хутка адбудуцца ва Украіне, каб хоць на мясцовым узроўні абраць дэпутатаў, якія будуць рупіцца аб нацыянальных інтарэсах. Дарэчы, у арганізацыі фэсту дапамагала мясцовая ўлада.

Рукапашныя змаганні, сілавыя гульні, пейнтбол, палёты на дэльтаплане, кірмашы — усё гэта было неад’емнаю часткаю фестывалю.

У першы дзень свята, нягледзячы на рокавы фармат мерапрыемства, на сцэне з’явіўся беларускі рэпер Vinsent, які быў адным з хэдлайнераў канцэрту.
Якраз на час яго выступу сціхлі грымоты і дождж, што паліваў слухачоў увесь вечар.

Канцэрт ля беларускай мяжы наведалі паўтара дзесяткі беларусаў: над натоўпам луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Вінсэнту выступ на замежнай сцэне прынёс сяброўскія кантакты — гурт з Луцку «Фіолет» прапанаваў яму запісаць разам украінска-беларускую песню.

На наступны «Бандэрштат» аргкамітэт мерапрыемства плануе запрасіць N.R.М.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі15

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць