Грамадства

Беларуска-латвійскі дыпляматычны канфлікт блізкі да вырашэньня

«Мы расцэньваем рашэньне беларускага боку, як крок ў правільным кірунку»,-- гэтак пракамэнтаваў прэсавы сакратар латвійскага МЗС Атыс Лотс рашэньне беларускай пракуратуры аб спыненьні крымінальная справы ў дачыненьні да другога сакратара амбасады Латвіі ў Беларусі Рэйма Шмітса.

Атыс Лотс паведаміў Радыё Свабода, што міністар замежных справаў Латвіі Артыс Пабрыкс выказаў гатоўнасьць прыняць новага амбасадара Беларусі ў Латвіі Аляксандра Герасіменку. Нагадаем, што раней міністар адмаўляўся сустрэцца зь ім, паколькі чакаў ад беларускага боку тлумачэньняў наконт інцыдэнту з латвійскім дыпляматам. А ў адпаведнасьці з дыпляматычнай практыкай без сустрэчы з міністрам амбасадар ня можа пачаць паўнавартасную працу ў краіне.

Нагадаем, 25 ліпеня ў кватэры, якую здымаў Р. Шмітс, беларускія праваахоўныя органы правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі шэраг відэакасэт. 27 ліпеня ў дачыненьні да дыплямата была распачатая крымінальная справа за распаўсюд парнаграфічнай прадукцыі.

31 ліпеня Беларускае тэлебачаньне паказала кадры гомасэксуальнага акту, зробленыя схаванай камерай у кватэры дыплямата. МЗС Латвіі назвала дзеяньні беларускіх уладаў парушэньнем Венскай канвэнцыі. Гэткую ж пазыцыю выказаў і Эўразьвяз. Пасьля завядзеньня крымінальнай справы Рэйма Шмітс пакінуў Беларусь. У адказ Латвія аб’явіла пэрсонай нон-грата першага сакратара амбасады Беларусі ў Латвіі Дзьмітрыя Краюшкіна.

Амбасадарка Латвіі Майра Мора ад’ехала ў Рыгу для кансультацый. Як паведаміў Атыс Лотс, пасьля сустрэчы міністра з беларускім амбасадарам будзе вырашана пытаньне аб яе вяртаньні ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?32

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года4

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць