Культура33

Сёння — 60 гадоў амерыканскай газеце «Беларус»

60 гадоў таму, 20 верасня 1950 года, у Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газэты «Беларус».

Справядлівасці дзеля варта зазначыць, што гэта была не першая газета ў Паўночнай Амерыцы. У 1926—1932 гг. першы прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка выдаваў у Чыкага «Белорусскую трибуну». Газета выходзіла па-руску. Варонка як прафесійны журналіст разумеў, што калі выдаваць па-беларуску, то тагачасныя эмігранты чытаюць яе не будуць. А беларускіх эмігрантаў у ваколіцах і самім Чыкага ў 1930-х гадах было каля 70 тыс. (па ацэнках самога Варонкі).

Прэсу на беларускай мове заснавала ў Паўночнай Амерыцы паваенная эміграцыя. У лютым 1948 г. у Канадзе выйшаў «Беларускі Эмігрант». А 27 жніўня 1950 г. у Нью-Ёрку доктар Мікалай Шчорс заснаваў «Беларускую трыбуну».

Але выданьне «Бел. Эм» спынілася ў 1954 г., годам раней — «Бел. Трыбуны».

А «Беларус» выдаецца і сёння. Яго першым рэдактарам быў юрыст Леанід Галяк.

Першы нумар выйшаў на чатырох вялікафарматных старонках і каштаваў 10 цэнтаў (тагачасны пагадзінны заробак новых эмігрантаў вагаўся ў межах 60 цэнтаў — 1 даляр).

Цэнтральным матэрыялам нумара была прамова прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка на банкеце ў Чыкага.

У 1950-х «Беларус» выдаваўся нерэгулярна, бракавала фінансаў, рэдакцыю раздзіралі канфлікты. № 2 выйшаў у красавіку 1951 г. У 1952 г. газету рэдагаваў Вітаўт Тумаш, потым яго змяніла Наталля Арсеннева. Потым рэдактарам быў брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.

Ад 1962 да 1980 года «Беларуса» рэдагаваў Станіслаў Станкевіч.

Газета стала выдавацца рэгулярна (раз на месяц), у ёй значна паболела старонак, з’явіліся літаратурныя бачыны, нейкі час нават выдавалася старонка «Весткі з Канады».

Па смерці С.Станкевіча газету рэдагавалі Зора і Вітаўт Кіпелі, Антон Шукелойць, Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч ды інш.

Ад красавіка 2002 г. галоўны рэдактар выдання — прадстаўнік новай хвалі эміграцыі Марат Клакоцкі.

Ад верасня 1950 г. выйшла 572 нумары. Газета мае свой сайт.

Рэдакцыя «НН» віншуе газету з юбілеем і зычыць адвыдавацца як мінімум яшчэ 60 гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць