Брытанская грамадзянка Лінда Норграў, захопленая ў Афганістане ў закладнікі, была забітая падчас вайсковай аперацыі па яе выратаванні.

Як распавялі ў ведамстве, камандаванню кааліцыйных сілаў у Афганістане стала вядома аб тым, дзе ўтрымліваюць 36-гадовую брытанку, пасля чаго амерыканскія вайскоўцы арганізавалі аперацыю па яе выратаванні.

Такое рашэнне, падкрэслілі ў МЗС, было прынята ў сувязі з тым, што кожную хвіліну знаходжання ў руках тэрарыстаў Норграў падвяргалася смяротнай небяспецы.

Пасля пачатку выратавальнай аперацыі захопнікі не сталі хаваць або абараняць закладніцу, а проста застрэлілі яе.

«Адказнасць за гібель Лінды цалкам ляжыць на тых, хто яе скраў», — заявілі ў МЗС.

Норграў, якая працавала на амерыканскую няўрадавую арганізацыю DAI, выкралі ў верасні 2010 года разам з трыма мясцовымі калегамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?