Спорт11

На матч Беларусь – Албанія прададзена 6 тыс. квіткоў

Як паведамілі «НН» у Беларускай федэрацыі футбола, на гульню адборачнага цыкла Чэмпіянату Еўропы 2012 году Беларусь — Албанія прададзена толькі 6 тысяч квіткоў. Матч пройдзе ўвечары 12 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама», яго ўмяшчальнасць каля 32 тысяч гледачоў.

Нагадаем, што ў папярэдняй гульні ў Люксембургу, што адбылася 8 кастрычніка, беларуская зборная не здолела перамагчы каманду гэтай краіны — матч завяршыўся з вынікам 0:0.

Кошт білетаў складае ад 15 да 45 тыс. рублёў.

Кошт білетаў па сектарах:

сектары 6, 8, 9, 18–23, 25 — 15 тыс.,

сектары 5, 10, 17 — 20 тыс.,

сектары 4, 11, 16, 26 — 25 тыс.,

сектар 2 (рады 7–12), 3, 12–15, 27 (рады 7–12), 28 (рады 7–12) — 30 тыс.,

сектар 1 (рады 7–12), 29 (рады 7–12) — 35 тыс.,

сектар 1 (рад 13 і вышэй), 2 (рад 13 і вышэй), 28 (рад 13 і вышэй), 29 (рад 13 і вышэй) — 45 тыс.

Ад 15 да 45 тыс. каштавалі білеты і на вераснёўскі матч Беларусь — Румынія, аднак тады на 9-ты сектар прадаваліся дзіцячыя білеты коштам 3 тыс. рублёў.

Пачатак гульні — 20.30. Прамая трансляцыя на тэлеканале АНТ.

Каментары1

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць