Усяго патроху11

Пад Мінскам пройдзе міжнародны фестываль індзейскай культуры

Міжнародны фестываль індзейскай культуры Indian Spirit пройдзе 7–9 студзеня 2011 года ў Астрашыцкім Гарадку (Мінскі раён), паведаміў на сустрэчы з журналістамі дырэктар гісторыка-культурнага цэнтра «Рыцарскі замак» Дзмітрый Нясцюк.

Паводле яго слоў, фестываль пройдзе ў пансіянаце «Тэатральны», саўладальнікам якога цэнтр «Рыцарскі замак» стаў у маі гэтага года.

«Мы закрылі наш сезон, правялі сярэднявечны фестываль „Белы замак“ і зараз перайшлі да фармату мерапрыемстваў унутры будынкаў, — сказаў дырэктар цэнтра. — Некалькі тэматычных мерапрыемстваў па розных гістарычных эпохах ужо прайшлі, напрыклад, ірландская вечарынка, вечар па Поўначы і Поўдні (грамадзянская вайна ў ЗША у XIX стагоддзі)».

Як адзначыў Нясцюк, праграма не абмяжуецца культурай амерыканскіх індзейцаў. Фестываль наведаюць людзі, якія рэканструююць побыт і культуру індзейскіх плямёнаў, спевакі і танцоры. Другі дзень мерапрыемства пройдзе ў стылі кантры. У межах фестывалю адбудзецца дэгустацыя страў індзейскай кухні.

У 1995 годзе адбыўся першы і пакуль адзіны Indian Spirit, на якім прысутнічаў сапраўдны правадыр індзейскага племені наваха.

Дырэктар цэнтра паведаміў, што чакаюцца госці з Расіі, Прыбалтыкі і, магчыма, Амерыкі. «Мы разлічваем на 30 індзеаністаў — гэта наша праграма максімум, — сказаў Нясцюк. — Індзеаністаў не так шмат, па ўсім былым СССР прыкладна 60 чалавек. Усяго ж на фестывалі мы плануем сабраць каля 400–500 чалавек».

Акрамя прыхільнікаў амерыканскай індзейскай культуры арганізатары запрасілі ініцыятыўную групу,

якая рэканструюе эпоху вікінгаў.

Акрамя таго, прайшлі перамовы з чукчамі — сваякамі індзейцаў, некалькі з іх, верагодна, наведаюць фестываль.

Ахвотныя далучыцца да экзатычнай культуры змогуць набыць квіткі коштам 30–35 тыс. рублёў. Тыя, хто прыйдзе на фестываль у адпаведных святу строях, заплацяць напалову менш.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі29

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі29

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць