Улада22

Рада ЕС падоўжыла і санкцыі, і мараторый

Рада Еўрасаюза 25 кастрычніка падоўжыла да 31 кастрычніка 2011 года санкцыі ў дачыненні да 41 высокапастаўленага беларускага чыноўніка, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Адначасова з працягам санкцыяў падоўжаны мараторый на іх ужыванне ў дачыненні да 36 чалавек.

Пад дзеянне мараторыя не трапляюць пяць чалавек — былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войск МУС Дзмітрый Паўлічэнка, два былыя міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былы генеральны пракурор Віктар Шэйман і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

***

Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзены ў 2004 годзе ў дачыненні да чатырох беларускіх чыноўнікаў, к 2006 году спіс узрос да 41 чалавека.

Першымі ў спіс трапілі чатыры прадстаўнікі сілавых структур, якія мелі дачыненні, на думку ЕС, да знікнення ў Беларусі ў 1999–2000 гадах апазіцыйных палітыкаў, — гэта Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка.

У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек: у яго трапіў і Аляксандр Лукашэнка, адказны, на думку ЕС, за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Крыху пазней да гэтага рашэння далучыліся яшчэ каля 10 краін, якія не ўваходзяць у ЕС.

У кастрычніку 2006 года ў спіс неўязных былі ўключаны яшчэ чатыры чыноўнікі: суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прыгавор Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».

У кастрычніку 2008 года кіраўнікі МЗС краін ЕС упершыню прыпынілі на паўгода дзеянне санкцый для 36 чыноўнікаў. З таго часу Еўрасаюз некалькі разоў прымаў рашэнне аб прадаўжэнні санкцый і адначасова аб мараторыі на іх прымяненне. Пры гэтым на пяць чалавек дзеянне мараторыя не распаўсюджвалася.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс17

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай10

«Людзі стрыманыя, але не заўсёды добрыя». Барбер пераехаў з Крыма ў Мінск, але доўга не пратрымаўся і збег у Маскву23

Сем партый і ніводнага незалежнага кандыдата. Казахстан выбірае Курултай5

Пад Санкт-Пецярбургам гарыць велізарная прамысловая зона5

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?2

У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос15

Пуцін: Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі. Атрымайце адказ16

Кітай створыць «Вялікую зялёную сцяну» з грыбоў. І іншую — з бамбуку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс17

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць