Улада4949

Някляеў і Саннікаў дамовіліся

Але здымацца на чыюсьці карысць ніхто не будзе.

Але здымацца на чыюсьці карысць ніхто не будзе.

Апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў на час выбарчай кампаніі.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» згадаў нядаўнюю прэс-канферэнцыю, у якой, апроч яго, удзельнічалі Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька. «Тады мы ні да чаго не дамовіліся і ніхто нічога не вынес», — кажа кандыдат.

Андрэй Саннікаў зазначыў, што кандыдаты маюць намер весці супольную агітацыйную і інфармацыйную працу, сумесную міжнародную працу. Гэта дасць свае плады».

А.Саннікаў гаварыў збольшага па-расійску, а У.Някляеў па-беларуску.

У.Някляеў кажа, што паводле ўсіх вынікаў сацыялагічных апытанняў ёсць два відавочныя лідары — ён сам і Андрэй Саннікаў.

«Мы не разглядаем магчымасці зняцца, — зазначыў А.Саннікаў. — На Плошчы будзем адстойваць выбар народу».

Не абышлося ад пытанняў адносна таго, што абодвух кандыдатаў лічаць прарасійскімі.

«Я не баюся такіх абвінавачванняў. Калі з Еўропы гучаць галасы ў падтрымку Лукашэнкі, а з Расіі — у падтрымку апазіцыі, да гэтага трэба прыслухоўвацца і вітаць», — сказаў А.Саннікаў.

«Хто нас падтрымлівае, з тым і будзем размаўляць», — падхапіў У.Някляеў.

Было абвешчана, што напярэдадні выбараў будзе ініцыяваная кампанія супраць датэрміновага галасавання. «Калі вы хочаце жыць у новай Беларусі, то не галасуйце датэрмінова», — сказаў У.Някляеў.

Канкрэтны план сумесных дзеянняў пакуль не абвяшчаўся. Ніякіх пісьмовых пагадненняў кандыдаты не падпісвалі. «Мы джэнтэльмены», — адказаў на гэта А.Саннікаў.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць