Улада2020

Украінскія сацыёлагі: За Лукашэнку толькі 55%

Пры тым 17% яшчэ не вызначыліся.

Экзыт-пол (апытаньне выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў) 19 сьнежня ў Беларусі будзе праводзіць украінская сацыялягічная кампанія «ТНС-Україна». Замовіў дасьледаваньне беларускі тэлеканал АНТ.

Генэральны дырэктар «ТНС-Україна» Мікалай Чурылаў зараз знаходзіцца ў Беларусі. Мы папрасілі яго адказаць на некалькі пытаньняў.

— Спадар Чурылаў, у сувязі з тым, што ва Ўкраіне няма папярэдняга галасаваньня, а ў Беларусі яно існуе, якая можа быць хібнасьць вынікаў экзыт-полу?

— Мы даведаліся пра гэта толькі 2 тыдні таму, і гэта нас вельмі непакоіць. Я пакуль нічога не магу сказаць, бо мы будзем рабіць апытаньне выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў толькі 19 сьнежня. Мы ня ведаем, колькі людзей прагаласуе датэрмінова, таму ня можам нічога гарантаваць. Мы толькі зможам даведацца, што адкажуць людзі, якія выйшлі на выбарчыя ўчасткі 19 сьнежня. Больш нічога.

— Вы будзеце рабіць толькі экзыт-пол 19 сьнежня?

— Мы ўжо правялі 2 папярэднія дасьледаваньні. Вынікі першага зь іх апрацаваныя, гэта ацэнка электаральнай сытуацыі ў Беларусі. Праводзілася дасьледаваньне ў лістападзе.

1500 рэспандэнтам задавалі пытаньне «Калі б выбары прайшлі ў бліжэйшую нядзелю, за каго б вы аддалі свой голас?».

Спадар Чурылаў паведаміў вынікі лістападаўскага рэпрэзэнтатыўнага дасьледаваньня:

    55% апытаных — за Лукашэнку
    5% — за Саньнікава
    4,4% — за Някляева
    1,7% — за Раманчука
    0,6% — за Цярэшчанку
    0,5% — за Кастусёва
    16,9% — яшчэ ня вызначыліся

    7,1% — супраць усіх
    4,4% — адмовіліся адказваць
    4,3% — сказалі, што ня пойдуць на выбары.

Спадар Чурылаў зазначыў, што рэспандэнты мелі на картцы сьпіс 10-ці зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнта. Вынікі другога папярэдняга дасьледаваньня «ТНС-Україна» будуць вядомыя на гэтым тыдні.

Да працы на экзыт-поле 19 сьнежня будуць прыцягнутыя 900 студэнтаў сацыялягічных і эканамічных спэцыяльнасьцяў зь беларускіх унівэрсытэтаў.
Працаваць будуць камандамі па 3 чалавекі, каб мець магчымасьць грэцца па чарзе. Генэральны дырэктар «ТНС-Україна» мяркуе, што апытваць людзей на выхадзе з выбарчых участкаў натрэніраваныя студэнты будуць у Менску, ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў 5–6 найбольш буйных гарадах і 9–11 вёсках у кожнай вобласьці. Усяго будзе «пакрыта» 300 выбарчых участкаў.

***

«ТНС-Україна» — сеткавае маркетынгавае агенцтва, якое спэцыялізуецца на маркетынгавых дасьледаваньнях і ўваходзіць у міжнародную групу кампаній TNS з цэнтральным офісам ў Лёндане. Украіна — адна з 70 краін, дзе працуюць кампаніі групы TNS. З восені 2008 года TNS ўваходзіць у склад Kantar Group, дасьледчага аддзела міжнароднага рэклямна-камунікацыйнага холдынгу WPP.

Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Цігіпка падаў у суд на TNS Ukraine. Ён абвінаваціў сацыялягічную кампанію ў фальшаваньні пратаколаў апытаньняў. Некаторыя ўдзельнікі ўкраінскага мэдыя-рынку выказвалі прэтэнзіі да мэдыя-рэйтынгаў, якія TNS Ukraine падлічвае паводле ўласных мэтодык.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць