У першай палове дня была зафіксаванаяDOS-атака , а цяпер сайт наагул не загружаецца. На думку каардынатара сайту Натальлі Радзінай, гэта робіцца ўладай наўмысна: альбо на ўзроўні Белтэлекаму, альбо ідзеDOS-атака .
Зараз супрацоўнікі службы тэхнічнай падтрымкі правяраюць абедзьве вэрсіі.
«Зразумела, што ўсё ідзе па ранейшым сцэнары, калі сайт блякаваўся падчас усіх выбараў і ўсіх акцый апазыцыі. Зразумела, што гэта зьнешняе ўзьдзеяньне, дзеяньні спэцслужбаў», — заўважыла Натальля Радзіна.
За навінамі "Хартыі" можна сачыць праз люстэрка ў Фэйсбуку.
Каментары